Спыніўся выхад літаратурнага часопіса «Верасень»

Пра гэта паведаміў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку галоўны рэдактар выдання Эдуард Акулін.


29.jpg

Закрыццё часопіса звязанае з тым, што ўлады скасавалі рэгістрацыю яго заснавальніка — Таварыства беларускай мовы.

«Няма сумневу, што за 12 гадоў свайго існавання часопіс стаў заўважнай з’явай у культурным жыцці краіны. А па-іншаму й быць не магло, бо ў шчаслівую літаратурную дарогу выданне дабраславілі адразу два народныя паэты Беларусі — Ніл Гілевіч і Рыгор Барадулін. І гэта дарога напраўду была шчаслівай», — піша Эдуард Акулін.

За час існавання часопіса на яго старонках былі надрукаваныя творы каля 700 аўтараў — паэтаў, празаікаў, драматургаў, публіцыстаў і крытыкаў, з іх — больш за 100 дэбютантаў. Пачынаючы ад 14 нумара, акрамя літаратараў, «Верасень» стаў творчай пляцоўкай яшчэ і для маладых мастакоў.