Месяц таму “Будзьма!” выдала набор стыкераў “Ёсць нагода для карагода!”. І ён зацікавіў не толькі дзяцей, але і дарослых. Тады мы паабяцалі, што найлепшыя з нашых налепак з’явяцца неўзабаве і ў Telegram. Прамоўлена – зроблена!
Цяпер два дзясяткі яскравых стыкераў даступныя для бясплатнага спампоўвання. Усталёўвайце сабе, дасылайце сябрам і знаёмым, камунікуйце, чытайце нашую класіку і пішыце самі! І не забывайцеся, што друкаваныя налепкі ўсё яшчэ можна набыць у кнігарнях.
Будзьма разам!
Дадаць стыкеры!
Дарэчы, калі вы не ведалі, Тэлеграмам можна карыстацца праз браўзэр: web.telegram.org