• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
18.06.2022 | Грамадства Асоба

Непахісны у сваіх прынцыпах, рэаліст-трагік, пачынальнік акопнай праўды пра ВАВ, які зведаў цану чалавечага жыцця. Гістарычны след Васіля Быкава

«Народная воля» працягвае публікаваць фрагменты з кнігі «250 асоб з Беларусі ў дыялогах культур». Гэтым разам аповед пойдзе пра адну з самых буйных постацяў у беларускай літаратуры другой паловы ХХ стагоддзя, народнага пісьменніка Беларусі — Васіля Быкава.


27.jpg

Васіль Уладзіміравіч Быкаў (19 чэрвеня 1924 г. — 22 чэрвеня 2003 г.)

Васіль Быкаў — пісьменнік, народны пісьменнік Беларусі (1980), Герой Сацыялістычнай Працы (1984), лаўрэат Ленінскай прэміі (1986).

Строгі, нават жорсткі рэаліст-трагік. Схіляўся і да мадэрнізму. Майстар ваеннай аповесці, у якой на лакальным матэрыяле глыбока раскрываў сутнасць чалавека. Пачынальнік гэтак званай акопнай праўды пра Вялікую Айчынную вайну. Аднак заставаўся непахісным у сваіх гуманістычных і дэмакратычных прынцыпах. Прайшоў усю сваю творчую дарогу мужна, не паддаючыся ідэалагічнаму ціску савецкай сістэмы, вырасшы ў сімвал сумлення нацыі, яе найвышэйшы аўтарытэт.

Дарога жыцця В.Быкава пачыналася ў вёсцы Бычкі Ушацкага раёна Віцебскай вобласці ў беднай сялянскай сям’і. У 1939 годзе паступіў у Віцебскае мастацкае вучылішча, але быў вымушаны пакінуць гэтую навучальную ўстанову і стаў вучыцца ў школе будаўнікоў. Затым — вайна, праца на абарончых земляных аб’ектах, адступленне, прызыў у войска, вучоба ў Саратаўскім ваенным вучылішчы (1942–1943). Пасля — фронт. Ваяваў у пяхоце, артылерыі, пераважна на перадавой. Двойчы быў паранены. Зведаў у поўнай меры цану чалавечага жыцця ва ўмовах тагачаснай франтавой рэчаіснасці.

Дэмабілізаваўся ў 1947 годзе і прыехаў у Гродна, дзе працаваў мастаком, а пасля журналістам рэдакцыі газеты «Гродзенская праўда». У 1949–1955 гадах служыў у войску. Жывучы ў Гродне, В.Быкаў шмат друкаваўся. Кожная яго аповесць станавілася падзеяй, пашырала кола яго чытачоў, прыцягвала ўвагу кінематографа і сцэны. У кожным са сваіх твораў пісьменнік ставіў героя перад тварам смерці і прымушаў рабіць свой выбар, правяраў яго на чалавечую годнасць. Раскрываліся ў творах і агульначалавечыя думкі пра жыццё і яго страшны фінал, пра маладосць, каханне, адвечную красу прыроды, пра магчымасць духоўнага патэнцыялу чалавека, пра дабрату і жорсткасць, высакародства і шкурніцтва. Гэта ў аповесцях «Жураўліны крык» (1960), «Здрада» (1961), «Трэцяя ракаета (1962), «Пастка» (1962), «Альпійская балада» (1964), «Мёртвым не баліць» (1965), «Праклятая вышыня» (1968), «Круглянскі мост» (1969), «Сотнікаў» (1970), «Абеліск» (1971), «Дажыць да світанку» (1973), «Воўчая зграя» (1974), «Яго батальён» (1975), «Пайсці і не вярнуцца» (1978). Кожны з твораў непаўторны і зместам, і стылёвымі адценнямі. Але ў кожным герой праходзіць праз пакутна-трагічныя нягоды і страты, выяўляючы такім чынам свой унутраны воблік.

Жывучы ў Гродне, пісьменнік шмат ездзіў па СССР, краінах Захаду. Пашыралася кола яго аднадумцаў і прыхільнікаў сярод калег і чытачоў. У Гродне Быкаў узначаліў абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі. У 1978 годзе пераехаў у Мінск, дзе выйшлі аповесці «Знак бяды» (1984) «Кар’ер» (1986), «У тумане» (1987), «Аблава» (1989), у 1990-я гады — «Сцюжа», «Воўчая яма», «Балота», «Пакахай мяне, салдацік», якія замацавалі сусветны аўтарытэт мастака-гуманіста.

Напрыканцы 1990-х гадоў ён пакінуў радзіму і выехаў на Захад. Жыў у Фінляндыі, Германіі, Чэхіі.

Кнігі апошняга перыяду жыцця пісьменніка: зборнік «Сьцяна» (1997), «Пахаджэньне. Прыпавесьці» (1999) — вызначаюцца глыбокім трагізмам успрымання жыцця. Апошняя прыжыццёвая кніга В.Быкава «Доўгая дарога дадому» (2002) — мемуары. Яны цікавыя не толькі фактамі, але і іх асэнсаваннем, ацэнкамі, зробленымі з вышыні пражытых гадоў. Перад намі — эпапея чалавечага лёсу на крутых паваротах ХХ стагоддзя. В.Быкаў даў сваімі ўспамінамі вельмі важныя ўрокі жыцця. У канцы кнігі — нават своеасаблівы маральна-патрыятычны запавет, звернуты да сучаснікаў і нашчадкаў. Гэта нібы завяршэнне яго багатай публіцыстыкі.

Цяжка захварэўшы, В.Быкаў пакінуў Чэхію і прыехаў у Мінск, каб апошні раз дакрануцца да роднай зямлі.

Спадчына выдатнага беларускага пісьменніка выдадзена ў 1980–1982 гадах у 4 тамах, і ў 1992–1994 гадах — у 6 тамах. Яго творы перакладзены на 35 моў свету.

Памёр і пахаваны ў Мінску.

«Народная Воля»

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Адукацыя

«Дзейнічай як ЕГУ»: студэнтка ЕГУ абвесціла сухую галадоўку ля ўвахода ва ўнівесітэт

А восьмай гадзіне раніцы 27 чэрвеня да парога будынка, дзе месціцца Еўрапескі Гуманітарны Універсітэт прыйшла маладая...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Купальская ноч у гармоніі з прыродай: як не сесці ў лужыну падчас скокаў праз вогнішча

На календары — макаўка лета. Традыцыйна ў перыяд сонцастаяння і самых кароткіх начэй беларусы пакідаюць гарады...

valiancina_shauchenka
Замежжа Музыка Літаратура

Украінскі музыка і публіцыст Сяргей Жадан атрымаў прэмію міра нямецкіх кнігавыдаўцоў

Музыка і публіцыст дзякуе нямецкім кнігавыдаўцам і кнігараспаўсюднікам за прэмію міра і зазначае, што для ўкраінскай...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Ад мінскага ваяводы Адама Хмары да нашчадкаў сям’і Высоцкіх

Менавіта так адным сказам можна акрэсліць тэматыку навукова-практычнай канферэнцыі, якая 22 чэрвеня адбылася ў аграсядзібе...

Апошнія навіны

    Грамадства Адукацыя
    «Дзейнічай як ЕГУ»: студэнтка ЕГУ абвесціла сухую галадоўку ля ўвахода ва ўнівесітэт
    Грамадства
    Купальская ноч у гармоніі з прыродай: як не сесці ў лужыну падчас скокаў праз вогнішча
    Замежжа Музыка Літаратура
    Украінскі музыка і публіцыст Сяргей Жадан атрымаў прэмію міра нямецкіх кнігавыдаўцоў
    Грамадства
    Ад мінскага ваяводы Адама Хмары да нашчадкаў сям’і Высоцкіх
    Культура Каляндар
    Каляндар з 27 чэрвеня па 3 ліпеня. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Літаратура Беларуская мова
    Палітзняволены журналіст Андрэй Скурко даслаў у лісце новы верш
    Грамадства
    У Гродне ў закінутым басейне адкрылі выставу маладзёжнага мастацтва
    Культура Грамадства Мастацтва
    «Хацелася б працягнуць сваю лінію»: Брэсцкая «Прастора КХ» запусціла лічбавую галерэю сучаснага беларускага мастацтва
    Культура Грамадства Гісторыя
    Як адзначалі Купалле ў музеі народнай архітэктуры і побыту ў Строчыцы
    Грамадства Гісторыя Літаратура Асоба
    Янка Купала — паэт № 1 у гісторыі Беларусі. Пра герояў беларускай гісторыі распавядае Андрэй Унучак
    Грамадства Гісторыя
    З гісторыі сусветнай картаграфіі. Як замежнікі Расію бачылі
    Грамадства
    Памерла выкладчыца і грамадская дзяячка Аляўціна Вячорка
    Грамадства
    Краіна «Не». Культура табу і табу ў культуры
    Грамадства Замежжа
    «Ноч паэзіі», уручэнне прэміі імя Багушэвіча, дыскусіі і канцэрты. Як прайшоў фестываль Pradmova ў Вільні
    Гісторыя
    Мінск геральдычны і сімвалічны. Як за часамі Расійскай імперыі знішчаліся старадаўнія сімвалы горада

Афіша

  • 28.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Новы фільм арт-праекта «Revolution» у Варшаве

  • 28.06 — 24.07Выстава Марка Шагала ў Варшаве
  • 28.06 — 30.06Творы Руфіны Базловай на выставе «The Medium is the Message: Flags and Banners» у ЗША
  • 28.06 — 30.07Выстава «Янка Купала і Якуб Колас. Досціпы ад класікаў» у Мінску
  • 28.06 — 30.06Выстава маляванак па матывах твораў Марка Шагала ў Мінску
  • 28.06 — 14.08Фотавыстава Віталя Бутырына «Паэтыка фотаграфікі» ў Мінску
  • 28.06 — 30.06Выстава разьбяра па дрэве Барыса Васількова ў Гомелі
  • 28.06 — 10.08Спаборніцтва па спартыўным арыентаванні Street-O ў Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Relikt выдаў альбом-падарожжа ў залатыя часы беларускага рока (аўдыё). Прэм’ера на «Будзьме»
    • Мая складаная беларуская праблема. Эсэ Ганны Янкуты
    • «Беларускі пісьменнік Васіль Быкаў уварваўся ва Украіну ў складзе расійскага войска?..» Адкрыты ліст Уладзіміра Някляева міністру адукацыі і навукі Украіны
    • Усё можна перажыць, калі падабраць правільную песню: ТОП-5 беларускіх трэкаў ад Сяргея Башлыкевіча
    • Здзек з Васіля Быкава
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM