• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
24.05.2018 | Навіны "Будзьма!" У краіне

Сустрэчы з творцамі ад “Будзьма беларусамі!”

Мінулы тыдзень не мінуў дарма – грамадска-культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” разам са сваімі сябрамі зладзілі немала творчых сустрэч.

15 траўня ў дзіцячай бібліятэцы імя Васіля Віткі горада Мінска адбылася сустрэча з Ярашам Малішэўскім і Аксанай Спрынчан. Вучні 7-га класа пазнаёміліся з аўтарамі кніг, якія карыстаюцца попытам у наведвальнікаў бібліятэкі. Акрамя знаёмства з пісьменнікамі, госці бібліятэкі пачулі “герояў” “Незвычайнай энцыклапедыі беларускіх народных інструментаў”: дуду, жалейку, акарыну, варган, пішчык і іншыя цудоўныя інструменты.

Пад звонкую мандаліну ўсе разам выканалі песню на верш Аксаны Спрынчан са “Смачнай кнігі”. Асабліва зацікавіла вучняў акарына і аповед з кнігі “Таташ Яраш, мамана Аксана і дачэта Альжбэта. Поўны эксклюзіў” пра тое, як жыхары падзем’я – краты, зачараваныя гукам гэтага інструмента, прыносяць залатыя манеты са сваіх лёхаў. Здавалася, што гэты дзівосны травеньскі дзень перагукаецца настроем ды атмасферай з тым, што адбываліся ў гасціннай бібліятэцы. Музыка, вершы і, вядома ж, прызы ад кампаніі “Будзьма беларусамі!” стварылі сапраўднае свята для цікаўных і разумных чытачоў. Хоць і прасілі бібліятэкараў і настаўнікаў не адказваць на пытанні, але і ім гэтак карцела атрымаць прызы, што яны міжволі выгуквалі слушныя адказы. Дарослыя і дзеці злучыліся ў адну грамаду, вясёлую, цікаўную і дасціпную. Падрабязней, глядзіце тут.

 

Гэтым жа днём у дзіцячую бібліятэку №2 завітаў тэатрык “Лямцавая Батлейка”, каб у межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” прэзентаваць кнігу шведскай пісьменніцы Гунілы Бэргстрэм “Суперкніга пра Біла з Болаю”.

Хто такія супергероі? Чым яны адрозніваюцца ад іншых людзей? Якія людзі бываюць на свеце? Ці ўсе мы аднолькавыя? Акторкі тэатра разам з вучнямі 4-х класаў шукалі адказы на гэтыя пытанні. Для гэтага яны разам з лялькамі – героямі кнігі – прачыталі першую частку СУПЕРКНІГІ. Госці сумесна з дзеткамі вызначылі: усе мы розныя, але мы разам, каб падтрымаць адзін аднаго. А найлепшы спосаб падтрымкі – абдымкі. З вялікай асалодай пад вясёлую музыку ўсе пачалі абдымацца – і кожны атрымаў паштовачку ад кампаніі “Будзьма!” на памяць.  Больш падрабязна можна пачытаць тут.

 

 


Таксама 15 траўня адбылася літаратурная вандроўка паноў Георгія Ліхтаровіча, знанага майстра мастацкай фатаграфіі і пісьменніка, і Пятра Васючэнкі, літаратурзнаўцы, пісьменніка, на Крыўскую, то бок, Полацкую зямлю. Для Пятра Васючэнкі наведванне Полацка было чарговым вяртаннем на Радзіму, бо ён тут нарадзіўся і гадаваўся, і можна пагадзіцца з паэтычным выказваннем Георгія Ліхтаровіча пра тое, што кожная малая Радзіма – Вялікая. Георгій Ліхтаровіч з поўным на тое правам можа лічыць Полаччыну і сваёй айчынай, бо ён прысвяціў Полацку не адзін верш, а гэта значыць, спрычыніўся да лёсу гэтай зямлі.

Суразмоўцамі пісьменнікаў былі студэнты гісторыка-філалагічнага факультэта Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, навучэнцы Полацкага ляснога каледжа, аматары літаратуры Верхнядзвінска: вучні другога і чацвёртага класаў – чытачы Верхнядзвінскай дзіцячай бібліятэкі.

Падчас сустрэч адбыліся прэзентацыі новых кніг. Георгій Ліхтаровіч прэзентаваў зборнік вершаў “Санеты” (Мінск, Зміцер Колас, 2018). Несмяротныя шэдэўры ў гэтым жанры, аснову якога складаюць адмыслова скампанаваныя 14 радкоў, стварылі Дантэ, Петрарка, Шэкспір, Міцкевіч, Купала, Багдановіч. На ім шліфавалі свае таленты Дубоўка, Бядуля, Жылка, Трус, Танк, Звонак ды іншыя. Тэарэтыкі жанру канстатуюць, што ёсць санет класічны, шэкспіраўскі, белы, “хвастаты” ды шмат іншых. Георгій Ліхтаровіч, развіваючы класічны жанр, давёў існаванне студзеньскага, лютаўскага. сакавіцкага ды іншых сязонных санетаў, а яшчэ – санета шклянога, марскога, васільковага, паганскага – на кожны густ. З асаблівым імпэтам слухачы ўсіх аўдыторый віталі “Полацкі санет”. Яны з прыемнасцю даведаліся, што санетам у творчасці Георгія Ліхтаровіча папярэднічалі “ліхтарыкі” – чатырохрадкоўі, у якіх адчуваюцца назіральнасць мастака, вастрыня розуму, гумар аўтара, які з выяўленчага мастацтва прыйшоў у літаратуру.

Пятро Васючэнка пазнаёміў размаітую аўдыторыю з сагай пра паноў Кубліцкага ды Заблоцкага. “Вось былі паны дык паны! На дваіх адны штаны! Хто раней уставаў, той штаны і надзяваў”. Ці чулі вы пра іх? Яны праелі, прагулялі ўсю сваю гаспадарку, бо былі цвёрда перакананыя, што галоўныя шляхецкія заняткі – ваяваць, палявацць, баляваць і з яснымі паненкамі амуры круціць. А пасля сеялі рэпу, выседжвалі яйка з-пад Куры-Шчабятуры, змагаліся з Цмокам паганым, заляцаліся да дзеўкі Дрыпы ды траплялі ў іншыя гісторыі. Пра іх апавядаў аўтар у дзвюх папярэдніх казачных аповесцях – “Прыгоды паноў Кубліцкага ды Заблоцкага” і “Гаспадарка паноў Кубліцкага ды Заблоцкага”. А цяпер з’явілася і трэцяя кніга – “Дзівоснае лета паноў Кубліцкага ды Заблоцкага” (Мінск, Кнігазбор, 2018), дзе паны не кінулі ранейшых завядзёнак. У новай кнізе поўна неспадзяванак, гумару, вясёлых парадоксаў.

Гумар, які быў нязменным спадарожнікам літаратурных сустрэч, не перашкаджаў сур’ёзнай гаворцы пра станаўленне беларускай дзяржаўнасці, культураахоўчую місію літаратуры, пра што засведчыла пасяджэнне секцыі студэнцкай навуковай канферэнцыі ў Полацкім дзяржаўным універсітэце, да якой была прымеркавана творчая сустрэча. У Верхнядзвінску аднолькава ўважліва і зацікаўлена слухалі выступоўцаў як вучні малодшых класаў, так і сталыя чытачы. Улада літаратуры не мае ўзроставых цэнзаў – да такой высновы прывяла літаратурнай вандроўка нашых сяброў.

 

 

 

 

 

 

 

 

16 траўня ў дзве сталічныя бібліятэкі: Цэнтральную дзіцячую імя Астроўскага і бібліятэку № 14 завітаў цудоўны чалавек. Спявак, мастак, тэлевядучы… Андрусь Такінданг. Творчая сустрэча з моладдзю адбывалася ў фармаце дыялогу. Госці размаўлялі пра будучыню Беларусі, абмяркоўвалі, хто ў якой прафесіі хоча развівацца пасля завяршэння вучобы. Студэнты будаўнічага ліцэя на столькі пранікліся даверам да спадара Андруся, што падзяліліся з ім сакравенным: чаму яны не жадаюць звязваць жыццё з будоўляй, што ім не падабаецца ў вытворчай практыцы, якія расчараванні зведалі падчас навучання. Але не толькі негатывам, падзяліліся і марамі: абмяркоўвалі планы на жыццё і магчымасць здзейсніць свае творчыя, прафесійныя мары ў Беларусі. Размова закранула і сучаснае мастацтва, музыку, і навучальную праграму па літаратуры. Ну і вядома, значную частку сустрэчы заняў музычны выступ.  Больш інфармацыі глядзіце тут.

 

 

19 траўня “Ноч музеяў” у літаратурным музеі Максіма Багдановіча адкрываў тэатр “Лямцавая Батлейка”. Усе госці “заснулі” і бачылі цудоўны сон пра Біла і Болу, які паказвалі акторкі тэатра. І вясёла было ў гэтым незвычайным сне, і сумна… Як у жыцці герояў “Суперкнігі пра Біла з Болаю”. Тэатралізаваныя чытанні гэтай кнігі закранулі ў душах прысутных асаблівыя струны, пабудзіўшы задумацца: а ці ўсе мы аднолькавыя? Што рабіць з адметнасцямі іншых, калі гэта не творчы талент ці геніальны розум? Што рабіць, калі побач чалавек, розум якога – дзіцячы і не стане дарослым, звыклым і зразумелым нам? Дзякуючы мастацтву акторак, кожны з прысутных зазірнуў у свой унутраны свет, шукаючы там адказы на гэтыя няпростыя пытанні.

 

 

P.S. Калі Вы жадаеце зладзіць цікавую сустрэчу з “Будзьма беларусамі!” у сваёй мясцовасці, пішыце на скрыню: [email protected] – будзем рады новым сябрам!

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Беларусы свету

Беларусы Варшавы святкуюць Дзень Волі (фота)

Святкаванне Дня Волі ў Варшаве распачалося каля калоны Жыгімонта на Замкавай плошчы. Шэсце, ачоленае Зянонам Пазняком,...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Святочнае шэсце, мітынг і дваровы канцэрт. Як адзначаюць Дзень Волі ў Батумі

Беларусы Батумі адзначылі Дзень Волі шэсцем па вуліцах горада і ўрачыстым мітынгам на плошчы Еўропы. Настрою шэсцю...

valiancina_shauchenka

У Коўне адкрылі помнік Клаўдзію Дуж-Душэўскаму

Сёння ў Коўне адбылося ўрачыстае адкрыццё помніка грамадскаму дзеячу Клаўдзію Дуж-Душэўскаму, аўтару эскіза бел-чырвона-белага...

valiancina_shauchenka
Грамадства Кіно

Фільм «Межы» Юлі Шатун з'явіцца на VODBLISK ужо 1 красавіка

1 красавіка ў анлайн-кінатэатры беларускага кіно VODBLISK з’явіцца фільм Юлі Шатун «Межы». Гэта ўжо другі беларускі фільм,...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Святочнае шэсце, мітынг і дваровы канцэрт. Як адзначаюць Дзень Волі ў Батумі
    У Коўне адкрылі помнік Клаўдзію Дуж-Душэўскаму
    Грамадства Кіно
    Фільм «Межы» Юлі Шатун з'явіцца на VODBLISK ужо 1 красавіка
    Грамадства
    27 сакавіка ўпершыню будзе адзначацца Дзень еўрапейскіх аўтараў
    Музыка
    Гурт VOLSKI выступіў з вялікім канцэртам да Дня Волі. Фотарэпартаж
    Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»
    Печаная бульбяная каўбаса. Гатуем «бульбянку» разам з «Будзьма»
    Грамадства Літаратура
    У Беларусі прызналі «экстрэмісцкай» кнігу гомельскага журналіста Анатоля Гатоўчыца
    Навіны "Будзьма!"
    Віншуем з Днём Волі
    Грамадства
    «Свае людзі» ў Батумі. Севярын Квяткоўскі: беларуская самаарганізацыя, якая праявілася ў 20-м годзе, працуе і тут
    Грамадства «Музыка»
    Музыка Алесь Чумакоў выканаў вядомую польскую песню пра Гомель па-беларуску
    Грамадства Гісторыя
    Пойдзем жыва да Касьцюшкі, Рубаць будзем маскалюшкі!
    Культура Гісторыя Літаратура
    Як Купала працаваў «у пекле» - вінакурам на бровары ў Сёмкаве (аўдыё)
    Грамадства
    Гісторык Уладзімір Арлоў аб святкаванні Дня Волі раней і цяпер
    Грамадства Акцыя
    У Беларусі пройдзе сусветная экалагічная акцыя «Гадзіна Зямлі»
    Грамадства Літаратура
    Кнігу Альгерда Бахарэвіча «Тэатр шчаслівых дзяцей» цяпер можна паслухаць

Афіша

  • 25.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Беларускі спектакль «Жнівень» у Варшаве

  • 25.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 25.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 25.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 25.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 25.03 — 26.03«Штучны інтэлект: мастак ці машына?»: выстава ў Мінску
  • 25.03 — 26.03Выстава «Джаз! Каты! Вясна!» у Мінску
  • 25.03 — 26.03Выстава «Веснавыя святы, абрады і звычаі беларусаў» у Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип