Свята роднай мовы ў Слуцку

17 лютага ў гімназіі № 2 горада Слуцка ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” адбылася сустрэча з Ярашам Малішэўскім і Аксанай Спрынчан.

Планавалася, што творчая сям’я прэзентуе свае кнігі старшакласнікам. Але калі настаўнікі пабачылі, як Яраш наладжвае інструменты, не вытрымалі, і прывялі ў актавую залу ўсіх вучняў, пачынаючы з 5-га класа.

Рознаўзроставая кампанія дадала яшчэ болей сямейнай цеплыні гэтай сустрэчы (ну не бывае ж сем’яў, дзе ўсе дзеці аднаго ўзросту).

Меншыя ўважліва слухалі дарослыя вершы, а большыя радасна адгадвалі дзіцячыя загадкі, бо прызы ад кампаніі “Будзьма беларусамі!” – на ўсе ўзросты. У тыдзень роднай мовы атрымалася сапраўднае свята.

Тэгі: