Татары ў гісторыі Беларусі і Украіны. Як гэта было? Распавядаем у новым выпуску гістарычнага серыяла «Трызуб і Пагоня»

Выйшаў новы выпуск гістарычнага серыяла «Трызуб і Пагоня» ад кампаніі «Будзьма беларусамі», прысвечанага самым цікавым старонкам супольнай гісторыі Беларусі і Украіны. Таямнічы свет войнаў і інтрыг, кахання і барацьбы за ўладу, смерці і нараджэння дзяржаў адкрывае гледачам тэлевядоўца і спявачка Кацярына Ваданосавай.


У гэтым выпуску абмяркоўваем:

Хто такія татары? Этнас ці безліч этнасаў? Мусульмане ці будысты, юдэі? 800 год таму татары ўварваліся ў нашу гісторыю як бязлітасная Арда, але пазней мы сталі суседзямі. Ваявалі, сябравалі, гандлявалі, удзельнічалі ў палітыцы адно аднаго. Да часу, пакуль Масква не адабрала па чарзе свабоду ў кожнага з нас…

«Трызуб і Пагоня» — гэта расповед пра 1000 год супольнай гісторыі беларусаў і ўкраінцаў. Войны, інтрыгі, барацьба за ўладу, грошы, каханне, смерць і нараджэнне дзяржаў. Тое, што аб’ядноўвае. Тое, пра што варта ведаць.

Папярэднія выпускі «Трызуба і Пагоні» глядзіце па спасылцы.

Калі вам падабаюцца нашыя відэапраекты і аўтарскія артыкулы, вы можаце падтрымаць рэдакцыю «Будзьмы», набыўшы нам кубачак кавы. Гэта дапаможа нам стварыць больш цікавых відэаролікаў і арыгінальных артыкулаў.

Чытайце яшчэ:



Як з’явіліся татары ў Капылі, і што засталося ад татарскай абшчыны

Як Літва і Польшча Русь дзялілі