Мінінфарм Беларусі скардзіцца, што тэлеканал АНТ амаль ніхто не глядзіць

Мінінфарм Беларусі паскардзіўся, што ніяк не можа абвергнуць звесткі пра забарону да продажу ў Беларусі антыўтопіі Джорджа Оруэла «1984».


9.jpg
фота novychas.online

Інфармацыя ў беларускіх медыя аб забароне са спасылкай на копію адпаведнага распараджэння з’явілася 18 траўня, піша АФН.

Ведамства сцвярджае, што ў той жа дзень абвергла гэтую інфармацыю, аднак, мяркуючы па ўсім, для абвяржэння было выкарыстана медыя, якое не карыстаецца папулярнасцю і даверам у людзей.

«Першае абвяржэнне навіны Мінінфарм даў тэлеканалу АНТ у той жа дзень, калі слых распаўсюдзіўся: «Гэта фэйк, ніхто гэтую кнігу не забараняў і не мог, бо яна не прызнаная ні экстрэмісцкай, ні яшчэ якой-небудзь шкоднай, каб выключыць яе з продажу». Аднак абмеркаванне гэтай тэмы працягваецца дагэтуль, (у тым ліку і ў шматлікіх замежных СМІ — АФН.)», — кажа Мінінфарм.

«Салідныя выданні, якія называюць сябе «СМІ», не павінны так бурліва рэагаваць на фэйкавыя ўкіды экстрэмісцкіх крыніц», — панаракалі ў Мінінфарме.

Чытаць па тэме: Мастацкія творы (яшчэ не забароненыя), якія дапамогуць беларусам усвядоміць рэчаіснасць