Ток-шоў “Актывізм і бізнес. Ці магчымы агульны інтарэс?” у Браславе – 31 сакавіка

Браслаўскае раённае аб’яднанне музеяў сумесна з кампаніяй “Будзьма беларусамі!” запрашаюць на ток-шоў “Актывізм і бізнес. Ці магчымы агульны інтарэс?”.

_braslau
Падчас адкрытай  дыскусіі мы паспрабуем прааналізаваць сённяшні стан гарадскіх актыўнасцяў рэгіёна, вызначыць кірункі развіцця і знайсці новыя формы камунікацыі сярод мясцовых актывістаў. Фармат ток-шоў прадугледжвае запрашэнне спецыялістаў-спікераў, каб абмеркаванне было больш змястоўным. У ім возьмуць удзел:

– Аляксандр Скрабоўскі, прадстаўнік “Social Weekend” (найбуйнейшы ў Беларусі конкурс сацыяльных праектаў);

– Алег Лабуць, адзін з арганізатараў самага маштабнага ў Беларусі open-air фестывалю “Viva Braslav”;

– Юлія Герцава, старшыня грамадскага аб’яднання “Еўрарэгіён “Азёрны край”, якое займаецца трансгранічным супрацоўніцтвам;

Галляш Сялява, рэдактар партала braslaw.by, лакальны актывіст.

Ток-шоў “Актывізм і бізнес. Ці магчымы агульны інтарэс?” пройдзе 31 сакавіка ў Музеі традыцыйнай культуры, вул. Гагарына, 6А, пачатак у 13:00. Інфалінія: +375259133876.