Цырымонія ўганаравання пераможцаў конкурсу «Экслібрыс» імя Барадуліна — 17 верасня

17 верасня (чацвер) у мінскай галерэі сучаснага мастацтва «Ў» (пр. Незалежнасці, 37а) адбудзецца ўрачыстая цырымонія ўганаравання пераможцаў літаратурнага конкурсу «Экслібрыс» імя Рыгора Барадуліна. Пачатак у 18.30. Уваход вольны.

Нагадаем, сёлета штогадовы конкурс, які арганізуе ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”, прысвечаны паэзіі і паэтычнаму перакладу. Фіналістамі сталі 10 творцаў — 2 лаўрэаты і 8 дыпламантаў. У намінацыі «Паэзія» лаўрэатам стала Валярына Кустава, у намінацыі «Паэтычны пераклад на беларускую мову» — Алесь Емяльянаў-Шыловіч.

У імпрэзе возьмуць удзел сябры журы: Раіса Баравікова, Леанід Дранько-Майсюк, Наталля Кучмель, Уладзімір Някляеў.

Выступяць лаўрэаты, а таксама дыпламанты конкурсу:

Ганна КомарАляксей ЛабоцкіЯна МацюшаваАліса МінінаАрцём СітнікаўГанна Станіславенка. Чакаецца відэасюрпрыз ад Анхелы Эспіносы Руіз.

Спецыяльны госць — гурт “Vuraj”.

Падзея ў Фэйсбуку

Арганізатар вечарыны — ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”, партнёр — грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!”

Прэс-служба ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”