“Тураўскія краявіды” Рыгора Данчанкі

danchanka_4

Адкрыццё выставы “Тураўскія краявіды” мастака Рыгора Данчанкі адбылося 30 красавіка ў Доме рамёстваў раённага цэнтру Шаркаўшчына Віцебскай вобласці.

Выставу адкрыў старшыня творчай суполкі “Пагоня” Аляксей Марачкін. У прысутнасці выхаванцаў мастацкай школы ён апавёў пра творчы шлях Рыгора Данчанкі, яго адметную жывапісную манеру, каларыстыку натурных эцюдаў.

“Творы Рыгора Данчанкі, аб’яднаныя пад агульнай назвай “Тураўскія краявіды”, у абвешчаны Год роднай зямлі пашыраюць магчымасці духоўнага пранікнення ў прыгажосць гістарычнай Тураўшчыны праз мастацкі вобраз”, – адзначыў Аляксей Марачкін.

danchanka_3

На адкрыцці выставы таксама прысутнічалі дырэктар Дому рамёстваў Вікторыя Дубоўская, выкладчыкі мастацкай школы Віктар Крук і Яўген Ліпскі, мастак Ігар Марачкін, мясцовыя жыхары, навучэнцы мастацкай школы.

danchanka_2

Пры канцы імпрэзы мастак Аляксей Марачкін падараваў выкладчыку мастацкай школы Віктару Круку мадэль скульптуры помніка Еўфрасінні Полацкай, створаную скульптарам Ігарам Голубевым.

Адкрыццё мастацкай выставы Рыгора Данчанкі ладзілася ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”.

Выстава “Тураўскія краявіды” будзе доўжыцца да канца траўня 2009 году.

Тэгі: ,