У Twitter з'явіцца функцыя Super Follow, якая дазволіць уладальнікам акаўнтаў браць грошы з падпісантаў за доступ да эксклюзіўнага кантэнту. Пра гэта паведамляе The Verge са спасылкай на онлайн-прэзентацыю кампаніі.
Дадатковым эксклюзіўным кантэнтам могуць стаць, напрыклад, твіты, схаваныя ад іншых карыстальнікаў, і падпіска на інфармацыйную рассылку. На адным з слайдаў прэзентацыі карыстальнік афармляе штомесячную падпіску коштам $ 4,99.
Яшчэ адной новай функцыяй стане магчымасць ствараць групы.