У Беларусі запушчана бясплатная адукацыйная анлайн-платформа ZMENA.CITY

27.08.2018 Адукацыя

У Мінску прайшла прэзентацыя анлайн-платформы ZMENA.CITY, на якой удзельнікі распрацавалі ідэі праектаў папаляпшэння гарадоў і даведаліся пра магчымасці платформы.

zmena

Аўтар праекта ZMENA Надзея Ількевіч на прэзентацыі правяла майстар-клас «Як распрацаваць ідэю гарадскога праекта ці палепшыць яе». Удзельнікі прыйшлі з рознымі ідэямі: развіццё суседскай супольнасці праз упарадкаванасць двароў, стварэнне зон адпачынку ў выглядзе арт-аб’ектаў, развіццё скаўцкага руху, арганізацыя фэсту і інш. Дзякуючы працы ў групах, былі дапрацаваны пададзеныя ідэі і створаны новыя. Зараз гэтыя ідэі можна развіваць і пачаць рэалізоўваць.

Калі вы хочаце навучыцца ствараць гарадскія праекты – заходзьце на бясплатную платформу zmena.city. Online-курс ZMENA складаецца з двух этапаў: асноўны курс (7 урокаў) і “прасунуты” курс (3 урокі). Кожны ўрок складаецца з відэалекцый, інтэрв’ю з экспертам, канспекта і заданняў.

Асноўны курс ZMENA дапаможа пачаткоўцам прайсці шлях «ад стварэння ідэі праекта да яе рэалізацыі». На курсе студэнты пазнаюць, як аформіць ідэю ў праект і знайсці каманду мары. Навошта праводзіць даследаванне для праекта, што такое краўдфандынг і фандрайзінг, як узаемадзейнічаць з дзяржавай. Таксама эксперты раскажуць, як уцягнуць супольнасць у свой праект і як зрабіць так, каб пра ініцыятыву пісалі ў СМІ.

Курс для «прасунутых» расказвае пра ролю крэатыўных індустрый у развіцці горада, урбаністыцы і развязку гарадскіхпраблем (даступнасць, экалогія, інклюзія).

Пройдучы навучанне ў ZMENA, студэнты змогуць палепшыць бізнес-навыкі, знайсці аднадумцаў і разам з імі змяніць свойгорад да лепшага!

zmena2

Урокі распрацаваны Надзеяй Ількевіч – адмыслоўцам па сацыякультурным праектаванні, прадусарам “Шоу “Горад”, аўтарам праектаў па развіцці гарадоў і супольнасцяў, MA in Cultural Management (Шанінка, Масква), MA candidate inCommunication & Development (Ohio University, USA).

Бясплатная анлайн-платформа ZMENA.

Курс даступны на адукацыйнай платформе STEPIK.ORG.

Анлайн-школа «ZMENA» рэалізуецца Цэнтрам Культурнага Менеджменту пры ўдзеле Майстэрні сацыяльнага кіно, прыспрыянні Міжнароднай некамерцыйнай арганізацыі Pact і пры падтрымцы Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID).

Паводле прэс-рэлізу