У Доме-музеі I з'езда РСДРП здарыўся пажар

У Мінску ў Доме-музеі I з’езда РСДРП здарыўся пажар. Паводле звестак МНС, узгаранне адбылося ўвечары 16 ніўня.


photo_2022-08-16_23-20-30.jpg
Фота з тэлеграм-канала «Спадчына»

Будынак асабліва не пацярпеў. Адбылося ўзгаранне ўцяпляльніка ў памяшканні тамбура прыбудовы пад шалёўкай. Пашкоджана драўляная канструкцыя прыбудовы і ўцяпляльнік плошчай палову квадратнага метра.

Прычына пажару высвятляецца.

photo_2022-08-16_23-24-32.jpg