У Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэце адбудзецца адкрыцьцё Цэнтра вывучэньня гісторыі і культуры габрэйства ў Беларусі. Гэты першая ўстанова, якая возьмецца за вывучэньне беларускага габрэйства.
У канцы 1990-х — пачатку 2000-х гг. у Беларусі, як і ў іншых постсавецкіх дзяржавах, сфарміравалася кола дасьледчыкаў, якія дастаткова плённа працуюць у сфэры вывучэньня габрэйскай гісторыі і культуры. Аднак неаднаразовыя спробы аб’яднаць навукоўцаў, інтарэсы якіх засяроджаны ў галіне юдаікі, з-за шэрагу прычынаў ня мелі посьпехаў. Тэкст цалкам.