У Глыбокага з’явіўся гімн

05.03.2014 У краіне

Глыбокае займела ўласны гімн. Ім стала песня “Мой горад” – словы Алеся Жыгунова, музыка Браніслава Грамакоўскага. Песні-прэтэндэнты абірала адмысловае журы, але пераможцу вызначыла галасаванне, якое адбылося падчас праслухоўвання ў гарадскім Доме культуры.

Вядзецца праца па запісе гімна ў розных варыянтах выканання. Плануецца, што ўпершыню ён прагучыць у жывым выкананні ў Дзень канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, а ў далейшым стане неад’емнай часткай значных афіцыйных мерапрыемстваў горада.

Свае работы на конкурс прыслалі сем удзельнікаў з Глыбоцкага раёна, Браслава і Полацка. Лепшы варыянт вызначаўся меркаваннем кампетэнтнага журы. На апошнім этапе правільнасць выбару была пацверджана і грамадскім галасаваннем, якое адбылося ў час адкрытага праслухоўвання ў гарадскім Доме культуры. У выніку гімнам горада Глыбокае стала кампазіцыя з аднайменнай назвай.

Паслухаць новы гімн Глыбокага можна тут.

 

Тэгі: