Ужо ў дванаццаты раз у сценах ГЦК прайшоў музычна-паэтычны форум “Дні аўтарскай песні ў Гомелі».
На гэты раз фестываль праходзіў менш маштабна, чым раней. Збольшага гэта звязана з цяжкасцямі ў фінансаванні. Зрэшты, гэта не зменшыла добрых якасцяў мерапрыемства. Песенны і паэтычны конкурсы былі дастаткова моцнымі, а журы – кампетэнтным.
Лаўрэатам паэтычнага «спаборніцтва» стаў гомельскі паэт Максім Новік, дыпломы дасталіся Івану Марозька, Дзмітрыю Новікаву і Ігару Зуру. Дыплом у песенным конкурсе быў прысуджаны Дзмітрыю Бабаніну, а гурт Бодхі, у якім ён спявае, атрымаў лаўры лаўрэатаў у намінацыі ансамбля. У музычным конкурсе лаўрэацтва атрымаў Віктар Спраўцаў. Гран-пры форуму журы прысудзіла Захару Барысенка.