У Вільні, у ЕГУ, адкрылася новая выстава пісьменніка і мастака Адама Глобуса «Мінск—Вільня».
Гэта чарговая, трэцяя сёлета, экспазіцыя прадстаўляе нам мастакоўскі даробак творцы за апошнія гады, цягам якіх ён настойліва вынаходзіў новыя вобразы двух сталіц, іх аблічча ў нашым, ХХІ стагоддзі, вычуваючы іхную векавую і сённняшнюю непадзельнасць. Жывапісная манера мастака манументальная, але адначасна графічная, пры дапамозе ягой ствараюцца лаканічныя, жорстка вывераныя кампазіцыі, у якіх пераважаюць абстрактныя, тэматычныя, гарадскія матывы. Баланс паміж колерам і лінеаранасцю і дынамічнае ўзаемадзеянне паміж імі – адметная рыса сённяшніх твораў Адама Глобуса.
Падчас прэзентацыі выставы адбыўся і творчы вечар, на якім прагучалі новыя і колішнія вершы Адама Глобуса, пераклады і яшчэ не друкаваныя «Віленскія казкі». Удзельнікамі імпрэзы былі ня толькі студэнты, якія маглі атрымаць ад аўтара адказы на самыя нечаканыя пытанні, выкладчыкі ЕГУ, але і выкладчыкі ЕГУ, беларускія журналісты і праваабаронцы.