У Мінску пакажуць спэктакль “Браніслаў. Сцэны з жыцьця і сноў” – 1 і 2 траўня

27.04.2017 Афіша Тэатр

Сябры, незалежная культурніцкая пляцоўка “Арт Сядзіба” запрашае Вас 1 і 2 траўня 2017 г., а 20:00 у клуб „ІЛІ” на паказ спэктаклю «Браніслаў. Сцэны з жыцьця і сноў», прысьвечаны пакручастаму і трагічнаму лёсу Тарашкевіча.

afiša_branisłaŭ_ili

Спэктакль «Браніслаў» ёсьць першым спэктаклем Арт Сядзібы. Прэм’ера спэктаклю адбылася ў 2015 годзе, у Менску. За час існаваньня спэктакль наведаў Пружаны, Гомель, Вільню і цяпер зноў вяртаецца ў Менск.

У пастанове задзейнічаныя студэнты тэатральных унівэрсытэтаў, акторы-аматары, людзі розных прафэсіяў. Але ўсе яны зьвязаныя адной ідэяй – любою да Беларусі, беларускай мовы і жаданьнем асьвятліць невядомыя эпізоды беларускай гісторыі і культуры.

Запісацца на спэктакль можна праз форму і па тэлефоне: +375296517898.

Увага! Колькасьць месцаў абмежавана!

Уваход вольны.