У Мінску выходзіць новая кніга пра Францішка Скарыну. Чым яна адметная

Новая кніга пра нашага першадрукара ад Аляксандра Калбаскі працягвае «скарынаўскую» серыю «Тэхналогіі».


Новая кніга пра Францішка Скарыну аўтара Аляксандра Калбаскі


«Еўрапейскія пуцявіны Францішка Скарыны» – гэта незвычайная гісторыя пачатку вялікай дарогі па выбудоўванні еўрапейскага культурнага шляху Францішка Скарыны.

Разам з навукоўцамі-скарыназнаўцамі аўтар наведвае гарады, дзе Скарына пакінуў свой культурны след, і запрашае шаноўных чытачоў далучыцца да вандроўкі.

«Еўрапейскія пуцявіны Францішка Скарыны»

Сёлета выдавецтва «Тэхналогія» ужо выдала дзве кнігі пра Францішка Скарыну. Адна распавядае пра славутага беларуса дзецям праз займальныя заданні, у другой вядомы беларускі доктар, прафесар Мікалай Сарока даследуе хваробы першадрукара.

На кнігу Аляксандра Калбаскі адкрытая перадзамова на сайце выдавецтва. Меркаваная дата пачатку адгрузак выдання – 17 ліпеня.

Кошт па перадзамове – 28 рублёў.


Яшчэ па тэме:

Гістарычныя цікавосткі пра Францыска Скарыну


Іх гістарычны след. Францыск Скарына


Гісторыя Францыска Скарыны