У Смаленску адбыўся арганізацыйны сход ТБМ

08.04.2013
У Смаленску 6 сакавіка прайшоў арганізацыйны сход з нагоды адкрыцця ў горадзе рэгіянальнага прадстаўніцтва Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны. У мерапрыемстве прынялі ўдзел дэлегаты з г. Смаленска, Віцебска і Оршы.

Па выніках сходу было абвешчана аб адкрыцці філіяла ТБМ, а таксама быў дадзены старт рэгіянальнаму Беларускаму зямляцтву, якога раней, як гэта ні дзіўна, ніколі не было ў Смаленску. Мэтай дзейнасці філіяла Таварыства беларускай мовы і Беларускага зямляцтва ў Смаленску стане:

Развіццё і вывучэнне роднай мовы.
Вывучэнне культуры, традыцый і гісторыі беларусаў, якія пастаянна або часова пражываюць у Смаленскай вобласці.
Дапамога беларусам у пытаннях працаўладкавання, пражывання, навучання, у вырашэнні юрыдычных і іншых пытанняў у рэгіёне.
У час сустрэчы былі абмеркаваны пытанні сучаснага стану беларускай культуры, умовы жыцця беларусаў, іх перспектыў. Адным з ключавых пытанняў у час абмеркаванне было стварэнне сайта зямляцтва, прыняты каляндарна-тэматычны план мерапрыемстваў на 2013 год.

Адной з першых дат, якую адзначаць сябры Таварыства беларускай мовы і Беларускага зямляцтва ў Смаленску стане святкаванне 95-годдзя з дня заснавання Беларускай Народнай Рэспублікі 25 сакавіка 2013 года.

Таксама па выніках галасавання быў абраны часовы выконваючы абавязкі абедзвюх арганізацый.

Смаленская філія ТБМ

Тэгі: