У судзе над палітзняволенай журналісткай Кацярынай Андрэевай сёння, 6 чэрвеня, абвясцілі перапынак да 13 ліпеня. Кацярне пагражае ад 7 да 15 гадоў пазбаўлення волі.
Кацярына Андрэева. Фота з сацсетак
У працэсе над Кацярынай Андрэевай абвешчаны перапынак да 13 ліпеня. Чаму была ўзятая такая паўза — невядома, — напісаў у сваім Facebook муж журналісткі Ігар Ільяш.
Нагадаем, новы судовы працэс над Кацярынай Андрэевай распачаўся 4 чэрвеня ў Гомельскім абласным судзе ў закрытым рэжыме. Журналістцы цяпер пагражае ад 7 да 15 гадоў пазбаўлення волі.
Кацярыну Андрэеву і Дар’ю Чульцову затрымалі 15 лістапада за вядзенне трансліцыі падчас акцыі памяці Рамана Бандарэнкі, калі здарыўся жорсткі разгон.
Кацярыну асудзілі тады да 2 гадоў агульнага рэжыму. Выйсці на волю журналістка мусіла 5 верасня.
7 красавіка сям’і Кацярыне стала вядома, што ёй прад’явілі новае абвінавачванне.