Удзельнікі гурта Litesound знаходзяцца на «Валадарцы»

Браты-музыкі Дзмітрый і Уладзімір Каракіны знаходзяцца ў СІЗА-1 на Валадарскага, паведамляюць праваабаронцы.

oyxvpfv20f6vlg21zxajvzdcfnft5326.jpeg


Паводле папярэдняй інфармацыі, ім інкрымінаваны арт. 342 КК (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Нагадаем, што пра іх затрыманне стала вядома 13 кастрычніка. Як паведамлялі праўладныя тэлеграм-каналы,  браты «ўдзельнічалі ў незаконных маршах з перакрыццем дарог, заклікалі і агітавалі ў сацыяльных сетках, супрацоўнічалі з экстрэмісцкімі арганізацыямі».