Унікальны Speed Dating у трамвайчыку. Такога ў Менску яшчэ не было! – 14 лютага

31.01.2018 Афіша

14 лютага, у Дзень закаханых, «Арт Сядзіба» ладзіць «Хуткія спатканні» ў трамваі. Па сталіцы будзе ехаць адмысловы трымвай, у якім адбудуцца «Хуткія спатканні». Трамвай праедзе ад Батанічнай да Зялёнага Лугу, а затым на Возера (на прыпынках трамвай спыняцца не будзе).

spiddeytsing

Speed Dating (Хуткія спатканні) — вечарына міні-спатканняў, падчас якіх у Вас ёсць магчымасць пазнаёміцца і пакамунікаваць з цікавымі людзьмі.

Калі вы хочаце пазнаёміцца, шукаеце сябра ці сяброўку, запрашаем на хуткія спатканні.

10 хлопцаў і 10 дзяўчат, якія адно аднаго ня ведаюць, будуць мець 5 хвілін, каб адно з адным перазнаёміцца ды паразмаўляць. Па выніках размоваў, кожны зможа адзначыць хто яму ці ёй спадабаўся, і калі сімпатыя будзе ўзаемная, мы пра гэта паведамім.

Удзел: 20 рублёў. Пачатак а 18:00
Пасля «Хуткіх спатканняў» ва ўсіх будзе магчымасць трапіць у «Арт Сядзібу» на музычную імпрэзу. Пачатак імпрэзы а 20:00

Чакаем заяўкі! Анкету можна запоўніць тут.

Паводле арганізатараў