Урок роднай мовы адбыўся ў 10 класе сярэдняй школы № 1 імя А.Грамыкі ў Ветцы. Сустрэча адбылася дзякуючы супрацоўніцы Цэнтральнай бібліятэкі Валянціне Бава.
Генадзь Лапацін і Валянціна Бава
Урок вёў паэт Генадзь Лапацін. Ён прачытаў вершы слынных паэтаў — Рыгора Барадуліна, Анатоля Сербантовіча, Ніны Мацяш, Алеся Пісьмянкова і іншых творцаў.
Адбылася прэзентацыя кніжка Генадзя Лапаціна “Варвара Грэцкая як з’ява ў беларускай культуры”.
Ул. інф. Гомельскага абласнога аддзялення СБП, lit-bel.org