• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
10.02.2022 | Грамадства

Таццяна Вадалажская: Навошта галадоўка Мацкевічу? Каб працягваць быць сабой

Таццяна Вадалажская ў сваім допісе ў фэйсбуку разважае, нашто галадоўка філосафу ў турме. «Каб жыць і дзейнічаць як філосаф і інтэлектуал, чые словы — не прыгожыя канструкцыі».


65.jpg


У лісце з СІЗА Уладзімір Мацкевіч сам пазначыў і кваліфікаваў сваё дзеянне — «гэта філасофскі ўчынак». Навошта філосафу галадаць, ды і яшчэ ў турме? Справа ж філосафаў — разважаць і пісаць кнігі. Словы «філасофія» і «тэорыя» ў нас ужываюцца хутчэй як сінонімы бяздзейнасці і адарванасці ад жыцця, супрацьпастаўляюцца актыўнасці і практыцы.

Дык што ж гэта за філасофія такая, у якой учынкам з’яўляецца галадоўка ў турме?

«Тое, што я раблю, я спачатку прагаворваю. І толькі па адпаведнасці прагаворанага і рэалізаванага мы можам казаць пра паўнату філасофскага этасу», — казаў Уладзімір у сваіх лекцыях пра філасофію і мысленні.

Што ж са сказанага Уладзімірам ён цяпер рэалізуе ў сваім дзеянні?

У 2013 годзе адной з галоўных тэм разваг Уладзіміра Мацкевіча стала «кансцыентальная вайна» — вайна за свядомасць. Гаворка не проста аб інфармацыі, стэрэатыпах або веданні, гаворка аб агрэсіўным навязванні карціны свету, спосабаў успрымання, оптыкі і рамак, праз якія мы глядзім. «Часам не да законаў», — кажуць нам. Аднак не толькі кажуць, але ж і ўсімі сродкамі прымушаюць прыняць гэты спосаб бачання свету. Мы асуджаем яго, іранізуем, крытыкуем і ... прайграем яго не толькі ў словах, але і ў дзеяннях. Прымаем як рэальнасць. Гуляем па зададзеных правілах.

Бітва з «апісаннем свету» не можа быць выйграная нават самымі правільнымі, дакладнымі, яркімі і лагічнымі аргументамі супраць, асобнымі крытычнымі разборамі. Ёй трэба супрацьпаставіць іншае апісанне свету, іншую сістэму каардынатаў. Супрацьпаставіць не як выклад — а як увасабленне ў дзеяннях, ладзе жыцця. Полем бою розных карцін свету становяцца не словы ці не толькі словы, аднак уся паўната жыцця.

«Неабходна задаваць уласны парадак, перахопліваць ініцыятыву, навязваць правілы гульні. Інакш мы будзем губляць тое, што атрымалі летам 2020 года, і атрымаем час жорсткай рэакцыі на гады», — на розныя лады паўтараў Мацкевіч апошні год.

У кожнай сітуацыі ёсць свае рэсурсы і магчымасці для таго, каб задаваць сваю позву і дыктаваць свае ўмовы. У турме — гэта толькі ўласнае жыццё. Яно самы важкі аргумент у супрацьстаянні.

Усё жыццё Мацкевіч парушае правілы, якія склаліся, і ваюе за адпаведнасць рэчаў іх імёнам: калі ўніверсітэт — то для мыслення, калі грамадскі дыялог — то на роўных, калі стратэгія — то працоўная, калі абвінавачванне — то сфармуляванае і прадстаўленае.

Навошта галадоўка Мацкевічу? Каб працягваць быць самім сабой.

Каб жыць і дзейнічаць як філосаф і інтэлектуал, чые словы — не прыгожыя канструкцыі, чыя задача «выпраўляць імёны».

Гэта яго выбар, яго шлях, яго барацьба.

А мы? Ці патрэбны нам філосаф — Мацкевіч? Ці трэба нам «выпраўленне імёнаў»? Ці патрэбная нам іншая карціна свету?

пераклад «Новы Час»

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

На затрыманага дырэктара партала dev.bу завялі крымінальную справу

На дырэктара партала dev.by Віталя Андроса завялі крымінальную справу. Пра гэта паведамляецца ў праўладных тэлеграм-каналах. ...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Вяртанне спадчыны роду Ажэшкаў. Капліца ў Закозелі адкрывае новыя старонкі сваёй гісторыі

Лёс капліцы роду Ажэшкаў у Закозелі Драгічынскага раёна паказальны — каля 20 гадоў таму эксперты прызналі яе стан...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Наста Кудасава: «Можа, варта задумацца, ці не наследуем мы каланіяльнае мысленне разам з русіфікаванымі назвамі»

Беларуская паэтка Наста Кудасава на сваёй старонцы ў Фэйсбук разважае, як правільна перакладаць на беларускую...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Чаму мы вядземся на фэйкавыя навіны?

Алесь Тодараў разбіраецца на budzma.org з тым, што такое фальшывыя навіны, чаму іх чытаюць і чым можа абярнуцца для...

Апошнія навіны

    Грамадства
    На затрыманага дырэктара партала dev.bу завялі крымінальную справу
    Грамадства Гісторыя
    Вяртанне спадчыны роду Ажэшкаў. Капліца ў Закозелі адкрывае новыя старонкі сваёй гісторыі
    Грамадства
    Наста Кудасава: «Можа, варта задумацца, ці не наследуем мы каланіяльнае мысленне разам з русіфікаванымі назвамі»
    Грамадства
    Чаму мы вядземся на фэйкавыя навіны?
    Грамадства Гісторыя
    Кёнігсберг. Калінінград. Каралявец. Дзівосная гісторыя месца, якое прыцягвае пільны геапалітычны позірк
    Грамадства
    Дапыталі маці, забралі медаль «100 гадоў БНР». Сяргей Бульба расказаў пра ператрус у сваякоў
    Грамадства Музыка
    «Тут свая Беларусь». Сяржук Доўгушаў – пра новае жыццё ў ЗША
    Грамадства
    Медытацыя па-беларуску. Явар
    Музыка
    Фестываль «Рок за Баброў» пераносіцца на 2023 год
    Грамадства Кіно
    «Дом там, дзе я?» Выйшаў фільм пра беларускіх творцаў выгнанні
    Грамадства Літаратура
    Памёр пісьменнік і журналіст Эрнэст Ялугін
    Гатуем з «Будзьма!» Навіны "Будзьма!"
    Курыныя сэрцайкі з фасоляю — страва супраць зла ад Святога Патрыка. Гатуем з «Будзьма!»
    Грамадства
    Палітзняволенаму журналісту Анджэю Пачобуту не перадаюць лісты ад сына, бо яны па-польску
    Грамадства
    Пракрастынацыя: як яе перамагчы. Карысныя парады
    Грамадства Гісторыя
    У памяць аб забітых у Гродзенскай турме ўсталююць мемарыяльную шыльду

Афіша

  • 26.06

    Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Вільні

  • 26.06 — 24.07Выстава Марка Шагала ў Варшаве
  • 26.06Выстава беларускага іканапісу XVII стагоддзя ў Мінску
  • 26.06Выстава выцінанак Галіны Жураўлёвай у Лепелі
  • 26.06 — 30.06Творы Руфіны Базловай на выставе «The Medium is the Message: Flags and Banners» у ЗША
  • 26.06 — 30.07Выстава «Янка Купала і Якуб Колас. Досціпы ад класікаў» у Мінску
  • 26.06 — 30.06Выстава маляванак па матывах твораў Марка Шагала ў Мінску
  • 26.06Фотавыстава Глеба Бурнашава, Ігара Ганчарука и Алы Савашэвіч у Кракаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Relikt выдаў альбом-падарожжа ў залатыя часы беларускага рока (аўдыё). Прэм’ера на «Будзьме»
    • Мая складаная беларуская праблема. Эсэ Ганны Янкуты
    • «Беларускі пісьменнік Васіль Быкаў уварваўся ва Украіну ў складзе расійскага войска?..» Адкрыты ліст Уладзіміра Някляева міністру адукацыі і навукі Украіны
    • Як слуцкая журналістка перайшла на беларускую мову і як на гэта рэагуюць месцічы
    • Усё можна перажыць, калі падабраць правільную песню: ТОП-5 беларускіх трэкаў ад Сяргея Башлыкевіча
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM