Лідар гурта «Океан Эльзи» Святаслаў Вакарчук звярнуўся да беларусаў

28.02.2022 Музыка

Святаслаў Вакарчук эмацыйна звярнуўся да беларусаў. Ён папрасіў зрабіць усё магчымае, каб беларускіх вайскоўцаў не было на тэрыторыі Украіны.


— Шмат гадоў мы сустракаліся з вамі на нашых канцэртах. Я бачыў вашыя шчырыя ўсмешкі, непадробную любоў, — звярнуўся да беларусаў Святаслаў Вакарчук. — Я памятаю, як дзясяткі тысяч людзей спявалі з намі ва ўнісон: «Я не здамся без бою». І таму асабліва жахліва разумець, што два дыктатары сёння ўцягваюць у вайну супраць Украіны і беларусаў...

Я памятаю, як два гады таму вы, выходзячы на вуліцу, змагаліся за сваю свабоду. І мы дакладна ведаем, што вашыя беларускія сэрцы чуюць наш украінскі голас.