Раней можна было вакцыянаваць дзяцей толькі з 12 год. Пра гэта заявіў намеснік міністра аховы здароўя, галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Аляксандр Тарасенка і нагадаў пра неабходнасць вакцынацыі і рэвакцынацыі не толькі для дзяцей, але і дарослых.
Дзяцей будуць прышчапляць кітайскай вакцынай Vero Cell. Яна ж у асноўным прызначана для цяжарных жанчын. У КНР гэтым прэпаратам вакцынуюць дзяцей ад 3 гадоў.
Чытайце яшчэ: Ці змогуць назальныя вакцыны пакласці канец сусветнай пандэміі каронавіруса?
Паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, у Беларусі вакцынаваныя 70% насельніцтва, бустэрызацыю прайшлі 27% ад цалкам прышчэпленых. Бустерную прышчэпку рэкамендуецца рабіць у жніўні — верасні, пакуль няма ўздыму захворвання.
Згодна Тарасенку, рост захворвання кавідам чакаецца ў верасні і пакуль гэтыя чаканні пацвярджаюцца. «Спадзяемся, што новая хваля будзе не такой інтэнсіўнай, як папярэднія. А захворванне будзе працякаць пераважна ў лёгкай форме і лячэнне спатрэбіцца толькі амбулаторнае», — зазначыў ён. На сённяшні дзень цыркулюе ў асноўным 90 адсоткаў штаму «Амікрон» з падвідамі ВА.4 і ВА.5, каля 10 працэнтаў — «Стэлс-Амікрон».
Чытайце яшчэ:
Як лячыць Амікрон-інфекцыю дома: што лекары раяць мець у сямейнай аптэчцы