XII міжнародны паэтычны фестываль памяці Міхася Стральцова «Вершы на асфальце», у якім традыцыйна бяруць удзел паэты з Беларусі і замежных краін, сёлета адбудзецца 16-18 лютага ў Вільні, піша bellit.info.
У маштабнай праграме фестывалю, які арганізоўваецца Міжнародным саюзам беларускіх пісьменнікаў, — абвяшчэнне лаўрэата Літаратурнай прэміі Міхася Стральцова і лаўрэатаў Прэміі Цёткі, гутаркі з паэтамі і празаікамі Падляшша, літаратурны вечар сучаснай літоўскай паэзіі ў беларускіх перакладах, каля 2 двух дзясяткаў прэзентацый новых паэтычных кніг і першы канцэрт гурта FILAMATY (супольны канцэптуальны праект гурта RELIKT і музыкі Уладзя Лянкевіча).
Праграма ХІІ Міжнароднага паэтычнага фестывалю памяці Міхася Стральцова «Вершы на асфальце»
16 лютага (пятніца). Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча (Vilniaus g. 20). 18.30
— Адкрыццё фестывалю, выступы арганізатараў і партнёраў
— Цырымонія абвяшчэння лаўрэата Літаратурнай прэміі Міхася Стральцова
— Літаратурна-музычная частка
17 лютага (субота). Клуб Paviljonas (Pylimo g. 21B)
12.00-12.30. Ванда Марціньш. Прэзентацыя беларуска-літоўска-польскага трохмоўнага зборніка «Маланкі над Вільняй».
12.30-13.00. Анатоль Івашчанка. Прэзентацыя кнігі вершаў «Непрамо(ў)ленае».
13.00-13.30. Валянціна Аксак. Прэзентацыя кнігі вершаў «Уцёкі з Палесся».
13.30-14.00. Сустрэча з Ганнай Кандрацюк і прэзентацыя кнігі-лаўрэаткі Прэміі Гедройця «У прысценку старога лесу».
14.00-14.30. Творчая сустрэча з паэткай Наталляй Русецкай.
14.30-15.00. Ганна Комар. Прэзентацыя кнігі вершаў «Ribwort».
15.00-15.30. Андрэй Сцепанюк. Прэзентацыя кнігі вершаў «Зямля над белай ракой».
15.30-16.00. Цырымонія абвяшчэння лаўрэатаў Прэміі Цёткі.
16.00-16.30. Сустрэча з Ганна Янкутай і прэзентацыя кнігі «Час пустазелля».
16.30-17.00. Cустрэча з Артурам Камароўскім. Гутарка пра часопіс «Таўбін» і прэзентацыя кнігі «Corpus Ville».
17.00-17.30. Ганна Шакель. Прэзентацыя кнігі вершаў «Цела мігдалу».
17.30-18.00. «Маладняк100»: прэзентацыя зборніка «Вымярэнне свабоды» пераможцаў Літаратурнага конкурсу да 100-годдзя аб’яднання «Маладняк» (з удзелам Кацярыны Дабкене і Яўгена Кунцэвіча).
18.00-18.30. Сямён Ханін (Латвія). Прэзентацыя новай кнігі вершаў «2/2. две вторых», з удзелам аўтара і ягонага перакладчыка Андрэя Хадановіча.
18.30-19.00. Прэзентацыя новай кнігі вершаў Сабіны Брыло «У конца края».
19.00-20.00. Андрэй Хадановіч. Прэзентацыя літоўска-беларускага выбранага «Фантомныя радасці». З удзелам перакладчыкаў на літоўскую мову.
20.00-21.30. Ноч паэзіі. Выступы гасцей фэсту і вольны мікрафон (па папярэднім запісе). Вядоўца Андрэй Хадановіч.
17 лютага (субота). Беларуская Школка ў Вільні (Vilniaus g. 20)
10.00. Прэзентацыя кнігі Грэтэ Ротбёль «Вулкан і цялятка, якое выратаваў Пу», з удзелам аўтаркі.
18 лютага (нядзеля). Клуб Paviljonas (Pylimo g. 21B)
13.00-13.50. Дыскусія «Тэндэнцыі ў сучаснай дзіцячай літаратуры» (з удзелам Грэтэ Ротбёль, Андрэя Хадановіча, Ганны Янкуты).
14.00 -14.30. Творчая сустрэча з Уладзімірам Арловым і прэзентацыя кнігі «Выбраная лірыка».
14.30-15.30. Прэзентацыя паэтычнай серыі hochroth Minsk (Берлін). Вядоўца Дзмітрый Строцаў.
15.30-16.30. Дыскусія да 200-годдзя руху філаматаў з удзелам гісторыкаў, паэтаў і літаратуразнаўцаў.
16.30-17.00. Сустрэча з Уладзімірам Някляевым, прэзентацыя кнігі «Перавыбранае» і новай паэмы «Каляды».
17.00-17.30. Прэзентацыя кнігі вершаў Сяргея Сыса «Дом».
17.30-18.00. Сустрэча з Настай Кудасавай, прэзентацыя новых вершаў.
18.00-18.50. Вечарына-прэзентацыя праекту анталогіі сучаснай літоўскай паэзіі, з удзелам літоўскіх аўтараў і беларускіх перакладчыкаў.
19.00-21.00. Канцэрт гурта «FILAMATY» (сумесны канцэптуальны праект гурта «RELIKT» і Ул. Лянкевіча), прэзентацыя новай праграмы.
Уваход на ўсе мерапрыемствы фестывалю вольны.
Падчас асноўных імпрэзаў фестывалю 17 і 18 лютага ў клубе «Павільёнас» працуюць кропкі продажу беларускай кнігі, а таксама вядзецца анлайн-трансляцыя ў сацыяльныя сеткі Bellit.info.
Штогадовы Міжнародны паэтычны фестываль імя Міхася Стральцова «Вершы на асфальце» запачаткаваны ў 2012 годзе Саюзам беларускіх пісьменнікаў і Беларускім ПЭН-цэнтрам. Сёлета фестываль арганізоўваецца Міжнародным саюзам беларускіх пісьменнікаў у партнёрстве з Шведскім саюзам пісьменнікаў, Гётэ-Інстытутам у выгнанні, Праграмнай Радай тыднёвіка беларусаў Польшчы «Ніва» і Беларускім ПЭНам.