Чатыры дні паэзіі і музыкі: у Вільні пройдзе паэтычны фестываль “Вершы на асфальце”

13-16 лютага Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў ладзіць у Вільні маштабны літаратурны форум. На Міжнародны паэтычны фестываль «Вершы на асфальце» памяці Міхася Стральцова з’едуцца музыкі, выдаўцы, кнігараспаўсюднікі, але перш за ўсё — паэты і перакладчыкі, якія прэзентуюць плён сваёй працы за мінулы год, паведамляе сайт bellit. info.
vierszy25_start_1920x1080_01-1000x500.png

13 лютага ў супрацы з Vilnius UNESCO literatūros miestas адбудуцца паэтычныя чытанні літоўскіх паэтаў і паэтак з перакладамі на беларускую мову, прымеркаваныя да выхаду новай вялікай анталогіі сучаснай літоўскай паэзіі «Горад на гары». Кніга прадстаўляе 29 галасоў найноўшай літоўскай лірыкі, многія з аўтараў перакладзеныя на беларускую мову ўпершыню. У вечарыне ўдзельнічаюць Эўгеніюс Алішанка, Грэта Амбразайце, Давіле Багдонайце, Мантас Балакаўскас, Уладас Бразюнас, Ліна Буйвідавічуце, Марус Бурокас, Андрэй Хадановіч, Ціхан Чарнякевіч, Юргіта Яспаніце. (Vilniaus literatų namai, пачатак Šv. Jono g. 11. 18-00)

14 лютага, у дзень нараджэння патрона фестываля Міхася Стральцова, у партнёрстве з Саюзам літоўскіх пісьменнікаў адбудзецца ўрачыстая імпрэза адкрыцця фэсту ў Клубе Пісьменнікаў. Падчас сустрэчы прагучаць вітальныя словы ад суарганізатараў «Вершаў на асфальце», а таксама будзе абвешчанае імя новага лаўрэата ці лаўрэаткі Літаратурнай прэміі Міхася Стральцова. (14 лютага. Rašytojų klubas, K. Sirvydo g. 6., пачатак 19-00).

15 лютага ў сталічным бар-клубе «Павільёнас» разгорнецца асноўная праграма мерапрыемстываў фэстываля «Вершы на асфальце». Завершыцца вечар канцэртам гурта Syndrom Samazvanca з прэзентацыяй альбома «Radyjo Niamiha». (15 лютага. Клуб Paviljonas, Pylimo g. 21B, пачатак 13-00).

16 лютага ў клубе «Павільёнас» пройдзе апошні чацвёрты дзень фэсту, з прэзентацыяй новых кніг, паэтычнымі чытаннямі і дыскусіямі. Напрыканцы праграмы арганізатары прапануюць далучыцца да традыцыйнай «Ночы паэзіі». (15 лютага. Клуб Paviljonas, Pylimo g. 21B, пачатак 13-00).

Два апошнія дні, 15 і 16-га лютага, з 13.00 да позняга вечару ў клубе працавацьме кніжны кірмаш незалежных беларускіх выдавецтваў і кнігараспаўсюднікаў. Там можна будзе прыдбаць новыя кнігі і пакамунікаваць з аўтарамі і выдаўцамі.

Штогадовы Міжнародны паэтычны фестываль імя Міхася Стральцова «Вершы на асфальце» запачаткаваны ў 2012 годзе Саюзам беларускіх пісьменнікаў і Беларускім ПЭН-цэнтрам. Сёлета фестываль арганізоўваецца Міжнародным саюзам беларускіх пісьменнікаў у партнёрстве з Шведскім саюзам пісьменнікаў, Саюзам літоўскіх пісьменнікаў, Vilnius UNESCO literatūros miestas, Праграмнай Радай тыднёвіка беларусаў Польшчы «Ніва» і Беларускім ПЭНам.

ПРАГРАМА
Міжнароднага паэтычнага фестывалю «Вершы на асфальце» памяці Міхася Стральцова

13 лютага. Vilniaus literatų namai, Šv. Jono g. 11

18.00-20.00. Прэзентацыя анталогіі сучаснай літоўскай паэзіі «Горад на гары» (з удзелам аўтараў і перакладчыкаў)

14 лютага. Rašytojų klubas, K. Sirvydo g. 6

19.00-20.30. Урачыстае адкрыццё фестывалю

Цырымонія абвяшчэння пераможцы Прэміі Міхася Стральцова

У праграме: вітальныя словы арганізатараў і партнёраў фестывалю (Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў, Беларускі ПЭН, Шведскі саюз пісьменнікаў, Саюз пісьменнікаў Літвы, Праграмная Рада тыднёвіка беларусаў Польшчы «Ніва»)

15 лютага. Клуб Paviljonas, Pylimo g. 21B

13.30-14.00. Прэзентацыя кнігі «Алесь» па матэрыялах Радыё Рацыя, прысвечаных Алесю Бяляцкаму. Праводзіць Яўген Вапа.

14.00-14.30. Новыя кнігі «Камуніката»: агляд свежых выданняў. Вядоўцы Яраслаў Іванюк і Уладзімір Арлоў.

14.30-15.00. Прэзентацыя музычнай праграмы на вершы Надзеі Артымовіч. Вядоўца і стваральнік праграмы Віктар Сямашка.

15.00-16.00. Гутарка пра выданне «Праз сябе — да сусвету. Кніга пра Алеся Разанава» (з удзелам аўтараў кнігі, калегаў і даследчыкаў творчасці Алеся Разанава).

16.00-16.30. Прэзентацыя беларускага перакладу кнігі славацкага паэта Паўла Орсага Гвездаслава «Крывавыя санеты».

16.30-17.30. Гутарка пра новы нумар альманаха «Апостраф» (з удзелам сяброў рэдакцыі і аўтараў выпуску)

17.30-18.00. Паэтычныя чытанні лаўрэаткі Прэміі Стральцова Антаніны Хатэнкі.

18.00-19.00. Выступ лаўрэатак Прэміі Арсенневай (Наста Кудасава, Ганна Шакель, Дар’я Бялькевіч).

Музычны блок

19.30. Канцэрт гурта «Syndrom Samazvanca»

16 лютага. Клуб Paviljonas, Pylimo g. 21В

13.00-13.30. Прэзентацыя кнігі Сяргея Прылуцкага «Гіброіды» (анлайн). Гутарыць Ціхан Чарнякевіч.

13.30-14.00. Прэзентацыя кнігі вершаў класіка літоўскай паэзіі Генрыкаса Радаўскаса «Маланкі і вятры» у перакладзе Лявона Баршчэўскага.

14.00-14.30. Прэзентацыя анталогіі ўкраінскай паэзіі «Пра словы і цішыню між імі» інтэрнэт-часопіса «Таўбін» (удзельнічаюць Алена Стэпаненка, Артур Камароўскі, Андрэй Хадановіч).

14.30-15.00. Прэзентацыя новых кніг серыі «Хохрот Мінск»: удзельнічаюць паэты Уладзімір Глазаў, Марыя Мартысевіч, Таццяна Нядбай.

15.30-16.00. Прэзентацыя «Эпасу пра Гільгамеша» і «Іліяды» у перакладзе Лявона Баршчэўскага. Вядоўца Зміцер Колас.

16.00-16.30. Прэзентацыя кнігі «Эўрыдыка не азіраецца» Сяргея Прылуцкага ў беларускім арыгінале і ў перакладах на ўкраінскую мову Алены Стэпаненкі.

16.30-17.00. Прэзентацыя новай кнігі Уладзіміра Някляева «Без Айчыны».

17.00-17.30. Прэзентацыя кнігі Уладзіміра Арлова «Свецяцца вокны ды нікога за імі».

17.30-18.00. Прэзентацыя знойдзенага архіўнага гуказапісу з чытаннем вершаў Ларысай Геніюш.

18.00-18.30. Прэзентацыя кнігі Андрэя Хадановіча «Дзікае паляванне караля Стаха: вершы для оперы».

19.00-21.00. «Ноч паэзіі»: чытанні ўдзельнікаў фестывалю і вольны мікрафон (вядоўцы Андрэй Хадановіч і Дар’я Бялькевіч).

Удзельнічаюць Сабіна Брыло, Ціхан Чарнякевіч, Ксенія Сырамолат, Павел Горбач, Дар’я Роскач, Алена Цібец, Артур Камароўскі, Анатоль Хіневіч, Югася Каляда, Сяргей Сыс, Ванда Марцінш, Олена Стэпаненка, Зміцер Колас, Віктар Сямашка і іншыя.