Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча скончыў першасную апрацоўку музейнага архіва, зараз яна дасяжная ў лічбавым фармаце.
«Валянтэры нашага музэю ганарліва распраўляюць стомленыя за апошнія пару тыдняў плечы — яны закончылі першасную апрацоўку архіву музэю, і азнаёміцца з яе пладамі можа кожная ды кожны на нашай старонцы ў archive.org. Дасьледчыкам, студэнтам і іншым цікаўным людзям працаваць з нашым архівам стала значна лягчэй — карыстайцеся на добры спажытак», — паведамляюць на старонцы музея ў facebook.
Сёння Віленскі беларускі музей працягвае традыцыі музея, створанага Іванам Луцкевічам, які дзейнічаў у Вільні з 1921 і да канца 1944-га. У 2001 годзе намаганнямі Сяржука Вітушкі музей быў адноўлены і зарэгістраваны ў Літве, а ў 2021 годзе установа атрымала памяшканне па вуліцы Віленскай 20. У музеі акрамя сталай экспазіцыі адбываюцца беларускія вечарыны, выставы і сустрэчы з вядомымі людзьмі.
Чытаць яшчэ: Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча: беларускае адраджэнне, вайна ва Украіне і пошукі ідэнтычнасці