Віншуем Лявона Вольскага з Днём нараджэння!

14.09.2010 Promenade

volski1

Сёння Лявону Артуравічу – 45.

Лявон Вольскі – асоба, якую можна не прастаўляць, сапраўдны герой нашага часу, аўтар найулюблёнейшых беларускіх песень. Любімыя гурты беларускіх меламанаў – “Мроя”, “N.R.M.” “ZET”, “Крамбамбуля” – немагчыма ўявіць без пазнавальнага вакалу Лявона Артуравіча.

Калектыў грамадскай кампаніі “Будзьма беларусамі!” шчыра віншуе Лявона Вольскага з юбілеем!
З’яўляючыся даўнімі прыхільнікамі таленту, мы адчуваем вялікі гонар і ўдзячнасць ад нашай плённай творчай супрацы.
Зычым захоўваць сваю энэргію і энэргетыку, не забываючыся дзяліцца ёю з адданымі прыхільнікамі!