• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
26.07.2022 | Кіно Беларуская мова

Вядомыя кінастужкі па-беларуску. Як аматары перакладаюць фільмы на беларускую мову

Нікога не здзівіць ужо «Тэрмінатарам 2» ці мультфільмам «Уверх» па-беларуску. Але як гэта справа робіцца знутры? Наколькі гэта цяжка, дорага фінансава і маральна ды запатрабавана. Budzma.org спыталі пра гэта ў перакладчыка дубляжа ці «дабера» Аляксея пад працоўным псеўданімам «Вожык» з аматарскага праекта «Лагодны цмок».


photo_2022-04-30_18-31-55.jpg

– Як Вы зацікавіліся гэтай справай і чаму для Вас гэта стала важна?

– Спачатку я рабіў відэа на рускай мове, нешмат. Пачалося проста з таго, што зрабіў жартоўнае відэа для знаёмага. Спадабалася. Потым гэта супала з тым, што я вырашыў перайсці на беларускую і не было амаль кантэнта такога забаўляльнага на ютубе, ну і вось так усё склалася і пайшло-паехала.

– Хто рабіў для вас пераклады?

– Я сам менавіта фільмы перакладаю мала, у асноўным я браў ужо гатовыя субцітры і агучваў па іх. А відэа кароткія амаль усе сам перакладаў і агучваў. Я лінгвіст, таму мне было яшчэ цікава падцягнуць сваю ангельскую ў перакладах. Не прафесійны лінгвіст, але карыстаюся замежнымі мовам і ў сваёй працы.

– Які першы фільм пераклалі?

– Першай працай ўвогуле быў не фільм, а кароткі гумарыстычны скетч. Першы фільм я сам не перакаладаў, а агучваў са знаёмымі ажно ўтраіх. Грунтоўная праца такая была. Рэакцыя паўсюль была станоўчая.

Гэта камедыйны фільм Wer früher stirbt, ist länger tot (2006). Чаму ён — быў ужо гатовы прафесійны пераклад, якім займаўся знаёмы перакладчык. 

71t0ofyxUSL._SL1200_.jpg

Разам з ім і яшчэ адной дзяўчынай і агучылі стужку.

– Якім чынам гэта адбывалася?

– Агучвалі наўпрост дома, я з перакладчыкам у мяне дома, дзяўчына — у сябе. Выкарыстоўвалі праграму Sony Vegas. Файлы з агучкай манціруюцца і рэндарыцца фільм.

03-nab-show-vegas-pro.jpg

– Якая была рэакцыя на вашую працу?

– Вельмі падтрымліваюць украінскія гледачы. Заўважыў, што станоўчых водгукаў з боку расійскіх суседзяў я не бачу, толькі ад украінцаў.

– Ці збіралі Вы каманду?

– Не тое, каб збіраў, яна неяк сама склалася-знайшлася. Я заўсёды любіў працаваць самастойна, ну, і быў такі праект як «Кукумба», там людзі дапамагалі з перакладамі і агучвалі таксама разам. Ну, і цяпер таксама ёсць праекты аматарскія, як «Лагодны цмок»  ці anibel.net, з імі заўсёды можна папрацаваць разам.

– Як шукалі аднадумцаў?

– Звычайна аднадумцы шукаюцца сярод знаёмых. Можна спытаць у беларускіх чатах. Сёння, напрыклад, гэта не мусіць быць праблемай, трэба толькі спытаць і аднадумцы адклікнуцца ці падкажуць, куды звярнуцца.

– З якімі цяжкасцямі сутыкаліся і сутыкаецеся дасюль падчас сваёй працы?

– Недахоп часу. Распаўсюд кантэнта таксама кульгае, на маю думку. Хочацца вялікіх платформ, а з гэтым праблемы. Выгаранне. Трэба за гэтым сачыць і не дапускаць перанапружвання, бо можна скаціцца ў эмацыйную яму.

Праз вайну (маецца на ўвазе ва Украіне — заўвага рэд.) і падзеі вакол Беларусі таксама эмацыйны стан не самы лепшы, але разуменне, што ты робіш важную справу, дапамагае не апускаць рукі.

Кошт абсталявання. Нармальная гукавая картка і мікрафоны могуць каштаваць пад 1000 даляраў + рэхапаглынальныя рэчы, але для пачатку можна абысціся і танным USB мікрафонам.

home_recording_studio_1.jpg

Тут трэба адзначыць, што дарагое абсталяванне — гэта зусім не абавязкова, гэта хутчэй для сапраўдных такіх аматараў, якія гараць сваім хобі, ці якія зарабляюць грошы агучваннем. Можна агучваць увогуле на смартфон (суперская праграма CapCut) і выкладваць у сеціва і гэтыя ролікі будуць глядзець. Галоўнае — пачаць.

Ну, і трэба патраціць пэўны час, каб разабрацца ў софце (маюцца на ўвазе адмысловыя праграмы) для мантажу/агучвання. Але гэта не супер складаная рэч.

– Колькі часу ідзе на пераклад сярэднястатыстычнага фільма, прыкладам, у паўтары гадзіны?

– Дакладна не скажу, але у некалькі разоў больш, чым арыгінал. Я б сказаў, гадзін 8-12 у залежнасці ад колькасці дыялогаў.

– Як абіраеце фільмы/серыялы на пераклад?

– Гэта хобі і не хацелася б, каб яно пераўтваралася ў нейкую руцbну, трэба, каб працэс падабаўся. Я люблю гумарыстычны кантэнт, таму абіраю тое, што мне самому падабаецца. Гэта тычыцца ўсяго, не толькі фільмаў, скетчы, напрыклад, таксама.

– У некаторых агучаных фільмах ёсць нецэнзурная лексіка, перакладалі так, як у арыгінале?

– А як без яе? Калі персанаж моцна лаецца, я лічу, што трэба перадаць эмоцыі. Не бачу нічога дрэннага ў лаянцы, яна суправаджае нас усё жыццё, але, вядома, злоўжываць не трэба таксама. Я звычайна камбіную «расейскія» мацюкі з беларускімі, калі трэба.

– Ці ёсць яшчэ каманды ці платформы, якія займаюцца перакладам на беларускую і хто гэта?

– Ёсць каманды, як Лагодны цмок, Анібел, Белмуві, Гаварун.

– Вы канкуруеце ці супрацоўнічаеце нейкім чынам?

– Я супрацоўнічаю, мы не тое каб канкурэнты, бо робім адну агульную справу.

Напрыклад, мне дапамаглі з агучваннем жаночых роляў «анібелаўцы», мы агучылі разам стужку SPLIT.

Split-Poster.jpg

Ну, і з іншымі дзецюкамі таксама працуем на сумеснай агучкай Love, death + robots.

– Аўтарскія правы — ці парушаюцца яны пры перакладзе і выстаўленні на сайты?

– Парушаюцца, калі няма дазволу ад праваўладальніка. Наколькі ведаю, пакуль ніхто не прасіў, але ведаю пра выпадкі ў іншых праектах, калі трэба было выдаляць па запыце праваўладальніка.

– Былі выпадкі, калі аўтары прасілі выдаліць перакладзеную стужку, або, можа, наадварот ухвалялі?

– Быў выпадак, калі я без дазволу выклаў кароткаметражку на ютубе, а да мяне звярнуўся праваўладальнік, падзякаваў і папрасіў зрабіць беларускія субцітры, каб ён дадаў іх сабе на канал у сваю арыгінальную стужку.

Былі і непрыемныя выпадкі, калі праваўладальнік кідае страйк на канал без папярэджвання — гэта небяспечна для канала і непрыемна агулам. Я спрабаваў дамовіцца з уладальнікамі некаторых каналаў, каб выкладваць іх кантэнт афіцыйна, але не атрымалася.

– Калі Вы заўважылі, што цікавасць да перакладзеных фільмаў ёсць і пачынае расці?

–Колькасць праглядаў пакрысе расце, на жаль, не так хутка, як хацелася б. Гэта рыса характэрная для беларускага кантэнта. Чым больш попыт — тым больш праглядаў. Я б не сказаў, што попыт неяк выбухнуў, але адчуваецца, што ён ёсць і расце пакрыху. Рабіць кантэнт на беларускай — гэта абмяжоўваць аўдыторыю, бо ніякія братэрскія народы не стануць ламаць сабе галаву, каб зразумець незразумелую ім мову. Выключэнне — украінцы.

Я хачу падкрэсліць, што я сам менавіта перакладам фільмаў амаль не займаюся, толькі калі вельмі хачу агучыць нейкі фільм, і для яго няма субцітраў на беларускай. Скетчы ўсе перакладаў сам.

– Ці магчыма ў сённяшніх умовах зрабіць замежныя фільмы па-беларуску паўнавартасным бізнесам? Калі так, што для гэтага трэба?

– Калі будзе дазвол ад праваўладальніка, то будзе нашмат лягчэй распаўсюджваць стужкі афіцыйна, а гэта ўжо зусім іншы ўзровень. А так — пакуль толькі данаты ад гледачоў.

– Можа быць, Вы ці калегі па перакладчыцкаму «цэху» звярталіся ці звяртаюцца ў кінатэатры з прапановамі пусціць у паказ тыя ці іншыя стужкі? Калі так, то чым скончылася?

– Пакуль не скончылася нічым. Я спрабаваў размясціць свае агучкі на іншых «пірацкіх» рэсурсах, але пакуль ігнор. Не скажу пра іншых, ёсць, напрыклад, такі праект як «Кінаконг», яны супрацоўнічаюць з ВокаТВ і робяць прафесійнае агучванне. Гаваруны таксама нешта спрабавалі, але не атрымалася.

262803191_4436646396430673_6471931629262445494_n.jpg

– Было б вельмі файна, таксама, уключыць умоўны Нэтфлікс і абраць беларускія субцітры, але, прынамсі пакуль, гэта немагчыма.

– Што трэба беларусам, акрамя закупкі аўтарскіх правоў, каб глядзець на вялікім экране навінкі кінематографа па-беларуску?

– Трэба вызначыць для сябе, навошта выбіраць сваю мову, калі ёсць іншыя варыянты. Ну, і трэба, вядома, каб не было ніякіх адміністрацыйных перашкод.

Алесь Масевіч, budzma.org

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

Альгерд Бахарэвіч. Занадта чужы для таго, каб быць «сваім»

Сёння адзначае свой 48-мы дзень народзінаў пісьменнік і публіцыст, аўтар 25 кніг (у тым ліку зборніка паэзіі «Вершы»)...

valiancina_shauchenka
Культура Літаратура

10-12 лютага ў Вільні пройдзе паэтычны фестываль «Вершы на асфальце» імя Міхася Стральцова

Штогадовы міжнародны паэтычны фестываль, у якім бяруць удзел паэты з Беларусі і замежных краін, сёлета адбудзецца...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Паўла Мажэйку пакінулі пад вартай яшчэ на месяц

Паведамляюць праваабаронцы. Папярэдні тэрмін утрымання пад вартай гродзенскага журналіста і грамадскага дзеяча...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Адметнасці беларускага календара: як не заблытацца

Са старажытных часоў людзі намагаліся ўладкаваць сваё жыццё, прывесці да нейкай сістэмы. Назіраючы за рытмічнасцю...

Апошнія навіны

    Грамадства Літаратура
    Альгерд Бахарэвіч. Занадта чужы для таго, каб быць «сваім»
    Культура Літаратура
    10-12 лютага ў Вільні пройдзе паэтычны фестываль «Вершы на асфальце» імя Міхася Стральцова
    Грамадства
    Паўла Мажэйку пакінулі пад вартай яшчэ на месяц
    Грамадства
    Ён, яна і старажытны дуб. Вальс «1863» стаў кліпам да дня народзінаў Каліноўскага
    Грамадства Літаратура
    Раман знакамітага польскага пісьменніка Шчэпана Твардаха «Кароль» з'явіўся ў продажы
    Вандруем разам
    10 дрэваў Беларусі, на якія варта паглядзець
    Мастацтва
    Фантастычная прыгажосць. Ад гэтага фотапраекта цяжка адарвацца: тут прывычныя беларускія вышыўкі выглядаюць як творы сучаснага мастацтва
    Вандруем разам
    Лазенкі ў Відзах-Лаўчынскіх. Асаблівасці гістарычнага месца
    Мастацтва
    Пад пагрозай знішчэння першая бабруйская мазаіка. Пагутарылі з яе аўтарам – мастаком Сямёнам Абрамавым
    Грамадства
    Вечар памяці Аляксея Стрэльнікава ў музеі Вольнай Беларусі
    Грамадства «Музыка»
    Затрыманы музыка Аляксандр Бурак
    Гісторыя
    Чарнаброва Марыська, якая натхняла на паўстанне
    Грамадства Літаратура
    «Беларусь — краіна паэтак». Новае відэа ад Андрэя Хадановіча
    Грамадства «Музыка»
    «Такая вечарынка». У гурта «Nochy» выйшла новая песня і кліп
    Музыка Літаратура
    Вялікая прэм’ера: Уладзіміра Караткевіча праспяваюць на сцэне Белдзяржфілармоніі

Афіша

  • 01.02

    Спектакль у авангардным тэатры Komuna Warszawa ў пастаноўцы Паліны Дабравольскай

  • 01.02 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 01.02 — 05.02Выстава Наталлі Разуменка ў Мінску
  • 01.02 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 01.02 — 26.02Выстава айца Сяргея Сурыновіча «Птушыны вянок» ў Віцебску
  • 01.02 — 27.02Зімовая выстава ў Мінску
  • 01.02 — 26.02«Самародак з Рагачова». Выстава Анатоля Каплана ў Гомелі
  • 01.02 — 28.02Выстава выцінанкі «Зімовыя цуды» ў Маладзечне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Лідар «Океана Ельзи» Святаслаў Вакарчук пракаментаваў прысуд за сваю песню ў Мінску
    • Мікалай Пачкаеў: «Беларуская лацінка далёкая ад польскай, а гістарычнай сувязі сучаснага кірылічнага алфавіту з тэкстамі старабеларускай мовы няма»
    • Гурт NaviBand выпусціў новы сінгл з украінскай спявачкай Tayanna. Паслухайце, як нашы мовы гучаць разам
    • «Нікому няма справы, ці беларусы — нашчадкі паўстанцаў-1863, Каліноўскага, ВКЛ, Вітаўта, Астрожскага»
    • «Цяпер у мяне ёсць месца, дзе я магу быць шчырай і не думаць пра тое, каб выжыць»: актрыса Святлана Зелянкоўская адкрыла ў Варшаве тэатр-студыю
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип