Выйшаў міні-альбом гурта «Nürnberg» «Ahida»

01.02.2023 Музыка

Выйшаў міні-альбом аднаго з самых папулярных беларускіх гуртоў Nürnberg, які атрымаў вялікую аўдыторую за межамі краіны на хвалі папулярнасці колдвэйву і сінтэтычнага пост-панку, — піша аўтар тг-каналу «Беларуская Музыка».


maxresdefault.jpg

Nürnberg граюць дастаткова просты пост-панк па-беларуску: усе складнікі гэтага рэцэпту на паверхні — пульсуючая рытм-секцыя, рэтра-сінты, змрочны і манатонны вакал. Але ў хлопцаў атрымліваецца пры гэтым пісаць яркія мелодыі, і гэта вылучае гурт з шэрагу шматлікіх аналагаў.

Новы міні-альбом «Ahida» — гэта зборнік харакітэрных кампазіцый, сярод якіх я б вылучыў хітовы «Himn»: просты клавішны сэмпл, пругкі сінтэтычны бас, гучны экспрэсіўны вакал і запамінальны рэфрэн «Будзь адзін, калі хочаш быць маладым!» Уяўляю, як гэтая кампазіцыя ўзбуджае танцпляц!

«Ahida» — гэта простая і зразумелая музыка, якая, тым не менш, выдатна працуе: ёсць нешта вельмі прывабнае ў саўндзе з васьмідзесятых.