З’ехаць ці застацца? — актуальнае для многіх беларусаў пытанне, правільнага адказу на якое не існуе. Каманда падкаста «Я застаюся?» збірае гісторыі гэтых няпростых рашэнняў, піша citydog.io.
Як распавялі стваральнікі падкаста ў каментары CityDog.io, мэта праекту — калектыўна парэфлексаваць, каб зразумець і прыняць адзін аднаго. Зразумець тых, хто з’ехаў і тых, хто застаўся. Зразумець, што няма нейкага ўніверсальнага ці правільнага адказу на пытанне «Я застаюся?». І што рэакцыя на фразу «Табе лёгка казаць, ты ж з’ехаў/застаўся» ва ўсіх аднолькавая, таму што насамрэч складана ўсім.
Як дзеляцца аўтары, гэты падкаст аб беларусах і для беларусаў, заснаваны на гісторыях рэальных людзей. У мэтах бяспекі, хлопцы не выдаюць склад каманды, якая працуе над праектам, бо ўсе яны знаходзяцца ў Беларусі.
Слухаць падкаст можна тут.