• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
23.01.2023 | Гісторыя

Як беларуская графіня скарыла Францыю

Адна з першых жанчынаў-прадпрымальніц, чыя прадукцыя праславілася ва ўсім свеце. «Салiдарнасць» распавядае пра Марыю Патоцкую, якая атрымала залаты медаль на выставе, дзеля якой узвялі Эйфелеву вежу.


Высокае — невялікае мястэчка (менш за 5 тысяч чалавек) у Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці, на мяжы з Польшчай. Мясцовыя краязнаўцы падлічылі, што толькі на Берасцейшчыне пяць населеных пунктаў называюцца Высокім, у Расіі — 27, ва Украіне — 11. І ўсё ж Высокае, аб якім пойдзе гаворка, зусім асаблівае.

Да 1939 года горад меў назву Высока-Літоўск, пра што нагадвае чыгуначная станцыя, размешчаная за некалькі кіламетраў ад горада на мяжы з Польшчай. У XVIII стагоддзі тут мелася свая рачная флатылія і па рацэ Пульве судны хадзілі ў Гданьск і назад. А чаго каштаваў фруктовы сад, закладзены Сапегамі (яны валодалі горадам тры стагоддзі). У 1794 годзе ў садзе раслі 735 дрэваў і кустоў вінаграда. У аранжарэях можна было ўбачыць фігавыя, цісавыя, гранатавыя дрэвы, лаўры, кусты іспанскага самшыту, не кажучы ўжо пра апельсіны і лімоны.

potockaya-1-22.jpg
Палац у Высокім. Малюнак Напалеона Орды

Ад усяго гэтага багацця сёння захаваўся толькі палац, пабудаваны жонкай Паўла Сапегі Пелагеяй Патоцкай. Гэты маёнтак і атрымала ў спадчыну ўнучка Паўла і Пелагеі Марыя Патоцкая, якая праславіла сваю гаспадарку на ўвесь свет.

Родавае гняздо

Марыя Канстанцыя з Сапегаў Патоцкая нарадзілася 27 снежня 1837 года. Бацька Марыі Францішак Ксаверый Сапега, уладальнік Высокаўскага маёнтка, пасля паўстання 1831 года жыў у Францыі. А маці памерла неўзабаве пасля нараджэння дачкі. Праз тры гады пасля нараджэння Марыі яе бацька ажаніўся зноў.

Гэтыя жыццёвыя абставіны, верагодна, моцна паўплывалі на фармаванне характару будучай уладальніцы маёнтка. Дзяўчынка з маладых гадоў прызвычаілася спадзявацца толькі на сябе, змагацца і дасягаць жаданага. У сваёй хаце яна стала паўнавартаснай гаспадыняй.

potockaya-2-22.jpg
Марыя з Сапегаў Патоцкая. Фатаграфія, каля 1860 г.

Шлюбам Марыя Канстанцыя Сапега пабаралася з графам Станіславам Патоцкім, ад якога мела дваіх дзяцей: Якуба (26.01.1863-28.09.1934), апошні ўладальнік Высокаўскага маёнтка, і Ізабэлу (02.04.1864 — 21.03.1883).

Узорная гаспадарка і міжнародныя ўзнагароды

Марыя Патоцкая, калі атрымала па спадчыне бацькаў маёнтак, не проста ператварыла яго ва ўзорны, а зрабіла вядомым далёка за межамі краіны. Там разводзілі лепшыя пароды ската, вырошчвалі самыя эфектыўныя сельскагаспадарчыя культуры, дзейнічалі прамыслова-сельскагаспадарчыя прадпрыемствы.

На землях Патоцкай штогод вырошчвалася да 35000 пудоў насення, якое рэалізоўвалася ў Расійскай імперыі (туды ў той час уваходзілі беларускія землі) і за мяжой. У гадавальніках праводзіліся эксперыменты па акліматызацыі прывезеных раслінаў і выводзіліся новыя гатункі шляхам селекцыі і гібрыдызацыі.

Графіня Патоцкая была прадпрымальніцай з вялікай літары. У маёнтку, дзе працавалі прафесіяналы сваёй справы, выраблялі не толькі насенне. Там быў бровар, вінакурня і цагельня, тры мукамольныя млыны, пладовы сад, пчальнік і хмельнік. А на прыбытак ад сваёй гаспадаркі графіня Марыя Патоцкая пабудавала бясплатную лякарню.

Удзел у выставах толькі пацвярджаў паспяховасць прадпрымальніцы ў сваёй справе. На Усерасійскай прамысловай і мастацкай выставе 1896 года Патоцкую атрымала вышэйшую узнагароду, што дало ёй права на выяву на сваёй прадукцыі герба. Узнагарода была за «дастаткова рацыянальную, лепшую ў Расіі ўзорную насенную гаспадарку, прадстаўленую шматлікімі ўзорамі насення выдатнай якасці».

Праз год на кіеўскую выставу Патоцкая прывезла з Высокага 10 гатункаў азімага жыта, 8 гатункаў азимай пшаніцы, 13 гатункаў аўса, 10 гатункаў ячменю, 3 гатункі гароху, 3 гатункі канюшыны, насенне шматлікіх іншых культурных раслінаў. У дакументах тых часоў адзначалася: «Як паводле колькасці насення, так і па якасці, гаспадарка займае адно з першых месцаў у Расіі і карыстаецца цалкам заслужанай вядомасцю».

Маёнтак графіні Патоцкай бясспрэчна займаў першае месца ў імперыі. Прызнанне ў Парыжы стала яшчэ адным пацвярджаннем элітарнасці яе прадукцыі.

Выстава пад Эйфелевай вежай

Сусветная выстава ў Парыжы, дзеля якой узвялі ў якасці ўваходнай аркі тую самую Эйфелеву вежу, адбылася ў кастрычніку 1889 гады. На яе з'ехалася больш за 56 тысяч удзельнікаў з усяго свету, у тым ліку 818 прадстаўнікоў Расійскай імперыі. У расійскай дэлегацыі былі і прадстаўнікі беларускіх земляў.

potockaya-4-22.jpeg

Гісторык Андрэй Кіштымаў у кнізе «Беларусь на выставах ХІХ — пачатку ХХ ст.» прыводзіць некалькі прыкладаў паспяховага ўдзелу ў ёй нашых прадпрымальнікаў. Так, Пінскі маслабойны завод, якім да таго часу валодаў Рыгор Лур’е, у Парыжы атрымаў бронзавы медаль, срэбны медаль атрымалі тытунёвыя вырабы гродзенскай фабрыкі Іосіфа Шарашэўскага, піша КП.

У выставе, якую наведалі 30 мільёнаў чалавек, удзельнічала і графіня Патоцкая. Яе насенне выклікала сапраўдны фурор. За сваю прадукцыю яна атрымала залаты медаль. А годам пазней, у 1900 годзе, паўтарыла ў Парыжы свой поспех.

potockaya-5-22.jpg
Павільён выставы. Палац сельскай гаспадаркі, Замежны аддзел

Незлічоныя багацці і маёнтак пад штаб стралковай дывізіі

Дарэчы, да гэтага часу ў народзе ходзяць легенды аб казачных багаццях Патоцкіх. Распавядаюць пра закапаныя бочкі з золатам, пра залатых авечкаў ў натуральную велічыню з ручнымі механізмамі, пра тое, як Патоцкія летам каталіся на санях, засыпаўшы дарогу ад Высокага да Воўчына соллю.

potockaya-6-22.jpg
Графіня Патоцкая ў інтэр’еры палаца

Пацверджанняў у гэтых легендаў няма. Аднак маёнтак сапраўды быў заможным. У Высокаўскім палацы былі сабраныя вельмі каштоўныя творы мастацтва. А ў парку, закладзеным у XIX стагоддзі, раслі рэдкія дрэвы і расліны: дуб пірамідальны, хвоі чорная і аўстрыйская, лістоўніцы еўрапейская і даурская, ясень звычайны, хвоя Веймутава.

Савецкая ўлада ў Высока-Літоўск прыйшла ў жніўні 1920 гады, праўда, ненадоўга. У канцы жніўня горад ізноў стаў польскім. А ў 1939 годзе Высока-Літоўск стаў проста Высокім. Зрэшты, да гэтай падзеі Марыя Патоцкая не дажыла.

potockaya-7-22.jpg
Якуб Патоцкі, апошні ўладальнік маёнтка

Графіня памерла ў 1923 годзе ў французскім горадзе Біярыц на 86-м годзе жыцця. Апошнім уладальнікам маёнтка быў яе сын Якуб. Перад сваёй смерцю ў 1934-м ён склаў тэстамент, паводле яога маёнтак Высока-Літоўск, плошчай 1000 га і коштам 1 000 000 злотых, пераходзіў ім створанаму Фонду па барацьбе з ракам і туберкулёзам, піша vysokoe.by.

potockaya-8-22.jpg

Пасля 1939 года сядзіба была нацыяналізаваная і сканфіскаваная. Пры савецкай уладзе тут размяшчаўся штаб стралковай дывізіі, а ў 60-х — школа-інтэрнат. Палац Патоцкіх-Сапегаў у Высокім захаваўся да нашых дзён, але патрабуе аднаўлення і рэстаўрацыі.

potockaya-9-22.jpg

Доўгі час улады спрабавалі прадаць архітэктурны помнік на аўкцыёне. Аднак кошт трухлявага будынка быў настолькі вялікім і непад’ёмным, што ён быў набыты мінскім бізнесменам толькі пасля таго, як кошт знізіўся у некалькі разоў. Уласнік меў намер адкрыць тут гатэль са спа-цэнтрам, рэстаранам і музеем.

Нажаль, ажыццявіць гэтыя планы не атрымалася. Новы гаспадар паспеў паставіць агароджу, наняць вартаўнікоў, закупіць сабакаў і вывезці з сядзібы два самазвалы смецця.

potockaya-10-22 1.jpg

З 2020 года палац ізноў спрабуюць прадаць. Сам будынак знаходзіцца за высокім плотам і ахоўваецца вартаўнічымі сабакамі. Цяпер усе будынкі сядзібы пустуюць.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

У Мінску зноў працуе беларускамоўная кавярня «Апостраф»

Кавярня «Апостраф кава» адкрылася ў лістападзе 2021 года як цалкам беларускамоўнае месца (ад меню і абслугоўвання...

valiancina_shauchenka
Культура Мастацтва Тэатр Асоба

Зіновій Марголін: Гібель Купалаўскага тэатра – мая асабістая траўма

Імя беларуска-расійскага тэатральнага мастака Зіновія Марголіна вядомае і любімае нашымі тэатраламі. Ён сябар і паплечнік...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Беларусь, якая чакае — літаратурная. Штодзённыя іспыты школы Ганны Севярынец

Сённяшні літаратурны фоташпацыр па старонках кнігі «Мая школа» Ганны Севярынец. Гэта не проста зборнік апавяданняў...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Берлінская бібліятэка апублікавала загадкавую мапу Магілёва 1812 года

Мапа Магілёва 1812 года захоўваецца ў картаграфічнай калекцыі Staatsbibliothek zu Berlin — Берлінскай дзяржаўнай бібліятэкі....

Апошнія навіны

    Грамадства
    У Мінску зноў працуе беларускамоўная кавярня «Апостраф»
    Культура Мастацтва Тэатр Асоба
    Зіновій Марголін: Гібель Купалаўскага тэатра – мая асабістая траўма
    Грамадства
    Беларусь, якая чакае — літаратурная. Штодзённыя іспыты школы Ганны Севярынец
    Грамадства
    Берлінская бібліятэка апублікавала загадкавую мапу Магілёва 1812 года
    Культура Музыка Асоба
    «Ніколі не думала, што паланэз «Развітанне з Радзімай» набудзе асабісты сэнс для мяне»
    Грамадства
    «Свой удзел ужо пацвердзілі дыяспары з Прагі і Лондана»: 21 лютага ў Варшаўскім універсітэце пройдзе «Беларуская дыктоўка»
    Грамадства
    «‎Школа Грамадскіх Лідараў» распачынае прыём заявак
    Грамадства
    Стала запрацавала анлайн-лінія падтрымкі для беларусак, пацярпелых ад хатняга гвалту
    Грамадства
    Міліцыя пад «Пагоняй» абараняла народ
    Музыка
    Вялікі электрычны канцэрт гурта Volski да Дня Волі
    Беларусы свету
    Беларус у Мексіцы: «Дыяспары тут няма, грамадскага транспарту таксама. Але заход сонца ў Ціхі акіян – тое, дзеля чаго варта тут жыць!»
    «Музыка»
    Ад Інны Афанасьевай да «Нейро Дюбеля» і «N.R.M». У сеціва выклалі «стоп-ліст» беларускіх выканаўцаў
    Тэатр
    Оперны тэатр Беларусі вырашае праблему кадраў праз запрашэнне расійскіх артыстаў?
    Літаратура
    Раман «Нельга забыць» Уладзіміра Караткевіча ў фармаце аўдыякнігі
    Грамадства
    «Бахчысарай—Бейрут». Анлайн-гутарка з перакладчыкам Уладзіславам Гарбацкім

Афіша

  • 10.02 — 12.02

    Паэтычны фестываль «Вершы на асфальце» імя Міхася Стральцова ў Вільні

  • 09.02 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 09.02 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 09.02 — 26.02Выстава айца Сяргея Сурыновіча «Птушыны вянок» ў Віцебску
  • 09.02 — 27.02Зімовая выстава ў Мінску
  • 09.02 — 26.02«Самародак з Рагачова». Выстава Анатоля Каплана ў Гомелі
  • 09.02 — 28.02Выстава выцінанкі «Зімовыя цуды» ў Маладзечне
  • 09.02 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Дзесяць беларускіх мастакоў, якіх павінен ведаць кожны
    • У ютубе з’явілася адрэстаўраваная версія фільма «Дзікае паляванне караля Стаха»
    • Эксперты: Трымайцеся падалей ад расійскіх анлайн-сервісаў
    • Як Кастусь Каліноўскі пасля смерці стаў сацыялістам-рэвалюцыянерам?
    • У Беларусі можа з'явіцца помнік вялікаму князю Міндоўгу. Што для гэтага трэба?
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип