• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
12.08.2016 | Гісторыя

Як наш зямляк Зыгмунд Мінейка стаў нацыянальным героем Грэцыі

Імя Зыгмунта Мінейкі сёння вядомае не толькі беларусам, але і ўсяму свету. Гэты таленавіты чалавек нарадзіўся ў 1840 годзе ў невялікім мястэчку Балвашнікі, што на Ашмяншчыне (цяпер вёска называецца Зялёны Бор). Яго жыццё пачалося ў шляхецкай сям’і, а вучыўся Зыгмунт у найлепшых навучальных установах таго часу. Спачатку Мінейка быў навучэнцам Віленскай гімназіі (дарэчы, разам з яшчэ адным не менш вядомым чалавекам — Францішкам Багушэвічам), потым — Інжынернага вучылішча ў Санкт-Пецярбургу, а затым — ваеннай школы ў Генуі, заснаванай знакамітым Гарыбальдзі.

Зыгмунт МінейкаВаенная сцежка

У часы паўстання пад кіраўніцтвам Каліноўскага Зыгмунт Мінейка быў камандзірам атрада паўстанцаў Ашмянскага павета. А пасля паражэння яго асудзілі да пакарання смерцю. Праўда, удалося падкупіць аднаго чыноўніка, і павешанне замянілі катаргай. Але ў жыцці Зыгмунта Мінейкі было столькі невыпадковых выпадковасцяў, што нават стамляешся здзіўляцца. Па дарозе ў Сібір памірае яго таварыш, і з чужымі дакументамі Мінейка ўладкоўваецца ў Томску, адкуль пазней неўзабаве збягае. У выніку беларус апынаецца ў Францыі, дзе заканчвае Акадэмію генеральнага штаба французскай арміі.

Таленавіты ва ўсім

У сярэдзіне 70-х гадоў XІX стагоддзя Мінейка перабіраецца ў Грэцыю і пачынае новы вектар сваёй дзейнасці. Дакладней — прыступае да раскопак легендарнага храма Зеўса ў Дадоне. Спробы знайсці гэты каштоўны гістарычны аб’ект археолагі рабілі на працягу двухсот гадоў, але ўсё было безвыніковым. Інжынерныя веды дазволілі Зыгмунту Мінейку вызначыць месца, дзе трэба шукаць храм, і ў выніку ён зрабіў сенсацыйнае археалагічнае адкрыццё — тут да беларуса і прыйшла сусветная слава.

У Грэцыі наш суайчыннік працаваў галоўным інжынерам правінцый Эпір і Фесалія, будаваў жалезныя дарогі і масты, узначальваў Дэпартамент грамадскіх работ у Афінах. А калі краіна рыхтавалася прымаць першыя адроджаныя Алімпійскія гульні ў 1896 годзе, Мінейка ўзначаліў рэстаўрацыю алімпійскага Панацінаікоса — старажытнагрэчаскага Мармуровага стадыёна. Беларус працаваў і над узвядзеннем іншых спартыўных аб’ектаў да Гульняў. Але гэтым яго ўдзел у першай Алімпіядзе не абмежаваўся. На Гульнях Мінейка адкрыў яшчэ адну грань свайго таленту — публіцыстычную.

Мар­му­ро­вы ста­ды­ё­н.

Мар­му­ро­вы ста­ды­ё­н

Першы спартыўны журналіст?

Па некаторых звестках, Зыгмунт Мінейка з Афінаў пісаў маляўнічыя, захапляльныя рэпартажы адразу ў некалькі газет: кракаўскі «Час», «Дзённік польскі», «Львоўскую газету». Калі гэтая інфармацыя сапраўдная, то, па сутнасці, менавіта беларус стаў родапачынальнікам спартыўнай журналістыкі і першым беларускім рэпарцёрам, які працаваў на Алімпійскіх гульнях. Крыніцы, у якіх Мінейка называецца першым спартыўным публіцыстам, кажуць, што Алімпіяду ў сваіх артыкулах ён называў «цудам у Афінах». Адзін з герояў публікацый Мінейкі — індыйскі спартсмен Бхандзі Лакшмі, які выступаў за брытанскую Індыю (дарэчы, атлет памёр толькі ў 2000-м, у 124 гады).

Дзеці і ўнукі як працяг генія

У 1910 годзе пытанне пра ўнёсак Зыгмунта Мінейкі ў развіццё эканомікі, культуры, стварэння ўзброеных сіл было вынесена на абмеркаванне грэчаскага парламента. Унікальны выпадак — у знак прызнання выбітных заслуг перад краінай парламент прысвоіў іншаземцу званне ганаровага грамадзяніна Грэцыі.

Зыгмунт дачакаўся з’яўлення на свет у 1919 годзе ўнука Андрэаса (ад шлюбу яго дачкі Сафіі з Георгіясам Папандрэу). Гэтаму хлопчыку таксама была наканавана вялікая будучыня. Андрэас Папандрэу быў прэм’ер-міністрам Грэцыі ў 1981—1989 і 1993—1996 гадах.

На схіле жыцця Мінейка двойчы бываў у родных мясцінах. У 1911-м ён наведаў Балванішкі, Ашмяны, Гальшаны, Вільню. Праз 10 гадоў прыехаў у Ашмяны, каб развітацца з роднай зямлёй, калі яму ўжо было за 80. Кажуць, што перш за ўсё, калі ён прыехаў у Ашмяны, Зыгмунт стаў на калені і пацалаваў родную зямлю.

У 1925 годзе Зыгмунт Мінейка памёр у Афінах, праводзіць яго ў апошні шлях прыехалі тысячы людзей з многіх краін.

Пра Зыгмунта Мінейку нам расказаў гісторык, публіцыст, вядомы беларускі даследчык прафесар Адам Мальдзіс:

— У сваіх успамінах, якія называюцца «Ад тайгі да Акропаля» Мінейка піша пра час ад 1848-га па 1866 год. Гэты том быў напісаны ў апошнія гады яго жыцця. Зыгмунт Мінейка — асоба ўнікальная, выключная, адзін з нашых выдатных суайчыннікаў, якім мы абавязаны ганарыцца. Ён сапраўды працаваў у Міністэрстве грамадскіх работ, кіраваў дэпартаментам, які адказваў за аднаўленне стадыёна, дзе прайшлі Алімпійскія гульні 1896 года. Ці пісаў сам ён пра гэта — такіх звестак ва ўспамінах няма. Магчыма, Зыгмунт даваў некаторыя каментарыі, інтэрв’ю наконт будаўніцтва спартыўных арэн. У першую чаргу ён быў будаўніком, інжынерам. Такім чынам, вядома, беларус быў вельмі блізкі да такой падзеі, як пачатак алімпійскага руху, які сёння працягваецца ў Рыа-дэ-Жанэйра. Цудоўна, што мы, беларусы, у час Алімпіяды ўспамінаем пра нашага суайчынніка. Лічу, што і ў Бразіліі таксама мусяць успомніць Мінейку ў пачатковым ці заключным слове.

Дар’я Лабажэвіч, zviazda.by

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

На якой мове мусіць размаўляць лагапед з беларускамоўнымі дзецьмі? Іна Кулей аб працы беларускамоўнага лагапеда

Іна Кулей — лагапед, якая працуе з беларускамоўнымі дзецьмі. Нядаўна яна адкрыла свой лагапедычны кабінет у Варшаве....

valiancina_shauchenka
Грамадства

Шчасце і бяда археолага. Пра самаабмежаванне ў імя навукі

Нядаўняе адкрыццё трэцяй вежы Крэўскага замка прымусіла паразважаць: колькі таямніц яшчэ хавае наша зямля? Раскрыць іх дапаможа...

valiancina_shauchenka
Грамадства Музыка

«Radyjo Niamiha». Гурт Syndrom Samazvanca анансаваў выхад альбома кавераў на песні беларускай рок-сцэны 1990-х

Новы альбом «Radyjo Niamiha» ад беларускага гурта Syndrom Samazvanca з’явіцца ў сеціве 6 кастрычніка, але ўжо цяпер на Bandcamp...

valiancina_shauchenka
Культура Літаратура

«Будуць беларусы — будзе беларуская кніга». У Батумі стартаваў фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova-2023

Беларусам Батумі сёлета пашчасціла першымі прымаць у сябе фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova. Якая будучыня чакае...

Апошнія навіны

    Грамадства
    На якой мове мусіць размаўляць лагапед з беларускамоўнымі дзецьмі? Іна Кулей аб працы беларускамоўнага лагапеда
    Грамадства
    Шчасце і бяда археолага. Пра самаабмежаванне ў імя навукі
    Грамадства Музыка
    «Radyjo Niamiha». Гурт Syndrom Samazvanca анансаваў выхад альбома кавераў на песні беларускай рок-сцэны 1990-х
    Культура Літаратура
    «Будуць беларусы — будзе беларуская кніга». У Батумі стартаваў фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova-2023
    Вандруем разам
    7 архітэктурных цудаў Мсціслава
    Музыка
    Змрочна, таямніча і якасна: свежыя трэкі беларускіх музыкаў на паразважаць і пасумаваць
    Літаратура
    Уладзіслаў Сыракомля: вялікі юбілей 2023-га і ягонае «Mы aдвыклi aд вяcны...»
    Гісторыя Асоба
    Дабіраліся галубкоўцы туды, куды ніколі не заглядаў тэатр. Гісторыя Уладзіслава Галубка - народнага артыста Беларусі, расстралянага бальшавікамі
    Захапленні
    «Каб заўсёды быў побач». Паглядзіце, якія мілыя кішэнныя хаткі робіць мінская мастачка
    Літаратура
    Шматаблічны Адам Глобус. Топ-7 кніг ад творцы
    Гісторыя
    Браты супраць брата. Як Кейстут і Альгерд скінулі Яўнута са стальца вялікага князя?
    Культура
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэз на 30 верасня і 1 кастрычніка
    Грамадства Забавы
    Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі
    Мастацтва
    З’явілася галерэя рэпрэсаванага беларускага мастацтва. Карціны можна замовіць з дастаўкай па ўсім свеце
    Грамадства Гісторыя
    На раскопках пад Мінскам знайшлі манету, якой 1250 гадоў

Афіша

  • 01.10

    Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Батумі

  • 01.10 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 01.10 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 01.10 — 13.11Выстава «Васіль Быкаў. Праз абрысы і лініі» ў Віцебску
  • 01.10Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Батумі
  • 01.10PRADMOVA ў Батумі
  • 01.10Музыка беларускіх кампазітараў і космас: імпрэза ў мінскім планетарыі
  • 01.10Прэзентацыя кнігі «Алесь Бяляцкі» ў Нью-Ёрку

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Святлана Курс: Беларусамі быць цяжка. Але ж цікава і шыкарна
    • Чучхэ ў самым сэрцы Еўропы альбо Што чакае беларускую нацыянальную культурную прастору
    • Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі
    • Анімэ, манга і фанфікі ў беларускай культурнай прасторы. Дзе шукаць?
    • «Я аддала апошняе на сваю мару». Беларуская мастачка рызыкнула ўсім, што мела, і адкрыла ў Варшаве фотастудыю
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип