• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
14.09.2020 | Грамадства

Як патлумачыць дзеянні катаў? Што кажуць сацыяльныя эксперыменты

Падзеі апошняга месяца, у прыватнасці сістэматычны гвалт сілавікоў над затрыманымі, бадай у кожнага выклікалі пытанні: «Як такое магчыма?», «Што гэта за садысты?» ды іншыя. З гэтай нагоды мы вырашылі ўспомніць пра знакамітыя эксперыменты 60-х – 70-х гадоў ХХ стагоддзя, якія праводзіліся, каб адказаць на гэтыя пытанні.

002 (2).png


Амерыканскі даследчык Стэнлі Мілгрэм вядомы сваімі надзвычай цікавымі сацыяльнымі эксперыментамі. Пэўна, самымі знакамітымі сталі эксперымент «Свет цесны» (па выніках якога ўзнікла «Тэорыя шасці поціскаў») і эксперыменты адносна падпарадкавання.

Уявіце сабе, што вы седзіце ў адным пакоі, а ў другім знаходзіцца чалавек, які за няправільныя адказы б’е вас токам. Пры гэтым, нягледзячы на вашыя крыкі, угаворы і просьбы, ён не толькі не спыняецца (хоць і мог бы), але з кожным разам павялічвае ціск току так, што вы можаце не толькі страціць прытомнасць ад болю, але і памерці. Што гэта за асоба, якая так жорстка катуе? Натуральна, многія б сказалі, што гэта вар’ят і садыст. Так, менавіта такая рэакцыя была ў тых, хто пазнаёміўся з вынікамі эксперыментаў. Але, як ні дзіўна, гэта былі самыя звычайныя людзі, такія самыя, як мы з вамі.

Калі сцісла апісаць эксперымент, то ў ім удзельнічалі эксперыментатар і два ўдзельнікі: адзін сапраўдны, які нібыта выпадкова атрымлівае ролю «настаўніка», а другі – актор, які нібыта выпадкова атрымлівае ролю «вучня». Эксперымент нібыта тычыўся вывучэння памяці, і «вучань» мусіў запамінаць словы, а «настаўнік» – правяраць і караць у выпадку памылкі. «Настаўнік» знаходзіўся ў асобным пакоі з апаратам, праз які мусіў біць токам «вучня» ў іншым пакоі. Ён пачынаў з 15В і кожны наступны раз павялічваў ціск яшчэ на 15В. Натуральна, удзельнік эксперыменту («настаўнік») не ведаў, што вывучаюць выключна яго самога і ніякі ток не ідзе.

Самае цікавае, што пераважная большасць удзельнікаў даводзіла ток да максімальнага ціску ў 450В, нягледзячы на ўсе прыкметы шкоды і пакутаў іншай асобы. Толькі адзінкі спыняліся раней: на 300, 330, 345, 360 ці 375В. Удзельнік эксперыменту фактычна мог спыніцца ў любы момант, але не рабіў гэтага, што пацвердзіла думку Мілгрэма: амаль кожны гатовы заходзіць вельмі далёка ў сваім падпарадкаванні. 

Іншы знакаміты эксперымент паказаў, на што гатовыя людзі ў выкананні роляў, якія на сябе бяруць. Ён праводзіўся ў 1971 годзе Філіпам Зімбардо і вядомы пад назвай «Стэнфардскі турэмны эксперымент». У межах эксперыменту мадэляваліся ўмовы турмы, удзельнікаў падзялілі на вязняў і ахоўнікаў. 

Удзельнікі, якія гралі ролі ахоўнікаў, дастаткова хутка «ўжыліся» ў гэтыя ролі і пачалі прымяняць дастаткова жорсткія, неапраўданыя метады, а некаторыя з іх і зусім ператварыліся ў садыстаў. Падзеі разгортваліся такім чынам, што хутка эксперымент выйшаў з пад кантролю, і яго давялося спыніць датэрмінова.

Гэта толькі два нашумелыя эксперыменты з вялікай колькасці іншых, якія выявілі, што бадай кожны можа ператварыцца ў ката і садыста. Але гэта не апраўданне дзеянняў садыстаў, іх гвалту і жорсткасці. Што гэта значыць для нас сёння? Гэта значыць, што ў грамадства ёсць прынамсі адзін інструмент, які мусіць стрымліваць унутраную жывёлу, блакаваць нараджэнне садыста. Гэтым інструментам з’яўляецца закон. То бок важна не столькі тое, чаму хтосьці індывідуальна робіцца катам (маральны, этычны, псіхалагічны чыннік), а тое, чаму перастае дзейнічаць закон (грамадскі, юрыдычны чыннік) і чалавек ператвараецца ў жывёлу.

Кірыл Стаселька, budzma.by

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Як у Нарвегіі правіла каралева Элізіф, альбо дачка Яраслава Мудрага Лізавета Яраслаўна

Дачок Яраслава Мудрага ў краінах, дзе яны былі каралевамі, шануюць. Ім прысвячаюць творы. Аднак ні Анастасія, ні Ганна...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Культура за кратамі. Хроніка рэпрэсій у дачыненні да дзеячаў культуры за апошні тыдзень

На мінулым тыдні пачаўся суд над Эдуардам Бабарыкам, віцебскаму арт-менеджару і музыку Уладзіміру Булаўскаму прызначылі...

valiancina_shauchenka
Каляндар

Каляндар з 29 траўня па 4 чэрвеня. Што святкуем? Па чым сумуем?

Прапануем Вам падборку знакавых датаў на тыдзень. Ёсць за што парадавацца, па чым пасумаваць, пра што задумацца....

valiancina_shauchenka
Кіно

«Я дакладна не буду здымаць у Расіі сёння і ў агляднай будучыні». Рэжысёр Яўген Лыткін — пра сваё жыццё ў Польшчы і здымкі для Netflix на суседняй вуліцы

Яўген Лыткін — беларус, які зняў трылер «Забароненая група», што здымаўся яшчэ да поўнамаштабнай агрэсіі Расіі супраць...

Апошнія навіны

    Гісторыя
    Як у Нарвегіі правіла каралева Элізіф, альбо дачка Яраслава Мудрага Лізавета Яраслаўна
    Грамадства
    Культура за кратамі. Хроніка рэпрэсій у дачыненні да дзеячаў культуры за апошні тыдзень
    Каляндар
    Каляндар з 29 траўня па 4 чэрвеня. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Кіно
    «Я дакладна не буду здымаць у Расіі сёння і ў агляднай будучыні». Рэжысёр Яўген Лыткін — пра сваё жыццё ў Польшчы і здымкі для Netflix на суседняй вуліцы
    Музыка
    Выйшаў новы альбом гурта Botanic Project «Музыка сфер»
    Грамадства Гісторыя
    Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    Адукацыя
    Больш чым проста мова. Захаванне беларускіх школ на Падляшшы можа стаць досведам для рэформы адукацыі ў Беларусі
    Гісторыя Кіно
    Беларуская батлейка: сціплае абаянне векавога мастацтва
    Культура
    Культура беларускай дудкі атрымае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці
    Мастацтва
    Выстаўка «Станіслаў Жукоўскі: пункт прыцягнення — сядзіба» працуе ў НММ
    Грамадства Літаратура
    Сабіна Брыло пра магчымасць паэзіі ў часы катастрофаў. Новы выпуск падкаста «Адкуль бяруцца кнігі»
    Грамадства
    Усе жадаючыя могуць прыняць удзел у раскопках Старога Менска
    Гісторыя Асоба
    Генрык Дмахоўскі: скульптар двух кантынэнтаў, тройчы паўстанец
    Грамадства Музыка
    Паглядзіце, які кліп стварыў штучны інтэлект для гурта NaviBand
    Грамадства Асоба
    Міраслаў Лазоўскі: Беларуская нацыя можа сфармавацца адно на падставе шырокай культурніцкай працы

Афіша

  • 29.05

    Анлайн-лекцыя «Таемнае жыццё метафар: як яны фармуюць вашу рэальнасць і як вы можаце іх змяніць»

  • 29.05 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 29.05 — 31.05Адкрыццё выставы памяці Ларысы Геніюш у Празе
  • 29.05 — 31.05Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Таро» у Гданьску
  • 29.05 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 29.05 — 30.05Выстава Яўгена Шадко і Сяргея Грыневіча «ДЫЯЛОГІ» ў Вільні
  • 29.05 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 29.05 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Чаму варта шанаваць Каліноўскага? Разбураем міфы, створаныя прапагандай
    • Тэст: Пазнай гістарычны будынак па фотаздымку
    • Паглядзіце, які кліп стварыў штучны інтэлект для гурта NaviBand
    • Міраслаў Лазоўскі: Беларуская нацыя можа сфармавацца адно на падставе шырокай культурніцкай працы
    • Стэфан Баторый. Уладар, які асадзіў Івана Грознага
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип