Як зрабіць смартфон беларускім?

Не кожная мабільная прылада «размаўляе» па-беларуску. Разпрацоўшчыкі смартфонаў забываюцца пра існаванне беларускай мовы, а для некаторых карыстальнікаў адсутнасць падтрымкі «матчынай» – вялікая праблема. Як зрабіць сябрамі тэхналогіі і мову? Агляд самых цікавых і запатрабаваных беларускамоўных дастасаванняў дапаможа беларусізаваць твой смартфон.

Мабільная версія календара “Не маўчы па-беларуску — 2016”
Мабільная версія календара «Не маўчы па-беларуску» ад кампаніі «Будзьма беларусамі!».

Калі ты карыстаешся календаром ад «Будзьма беларусамі!», у цябе не атрымаецца пражыць без роднай мовы хаця б адзін дзень. Новы дзень – новае беларускае слова! 366 цікавых словазлучэнняў з розных сфер жыцця дапаўняюць ілюстрацыі мастачкі Дар’і Мандзік. Мабільная версія календара была распрацавана студыяй Ігара Назаранкі. Бясплатнае дастасаванне даступна для карыстальнікаў iOS і Android.

Мабільны дадатак moVa ад velcom.

Дастасаванне дапамагае выкарыстоўваць беларускую мову ў зносінах праз SMS і сацыяльныя сеткі, а таксама перакладаць словы з любой мовы на беларускую. Дадатак дазваляе змяніць раскладку клавіятуры і лёгка публікаваць запісы ў Facebook, «Вконтакте» і Twitter. Дастасаванне moVa – цалкам бясплатнае, яно даступна карыстальнікам iOS і Android.

Skarnik – беларускі слоўнік.

Афіцыйны мабільны кліент анлайн-слоўніка Skarnik.by, асновай якога з’яўляецца акадэмічны слоўнік пад рэдакцыяй Я.Коласа, К.Крапівы і П.Глебкі. Руска-беларускі і беларуска-рускі слоўнік ужо змяшчае больш за 100 тысяч слоў і ўвесь час дапаўняецца новымі. Карыстацца могуць уладальнікі прылад на iOS і Android.

Данііл Шэйка, Бярозка №4