Новую нейрасетку Kandinsky 2.1 намаляваць горад Магілёў не проста фантазійны, а такім, як яго маглі б выявіць славутыя мастакі, папрасілі «Магілёў Мedia». Але спачатку спыталі штучны інтэлект, як бы ён выглядаў у папулярных мастацкіх стылях.

Напрыклад, кіберпанк.

Анімэ.

Поп-арт. Звярніце ўвагу, чым вянчаецца цэнтральная цыбуліна.
Наогул, звяртае на сябе ўвагу аднатыпнасць фантазіі нейрасеткі. Як бы мы ні фармулявалі пытанне, на цэнтральным месцы выявы амаль заўсёды знаходзіцца стылізаваная царква. А вось мастацкі почыркі знакамітых жывапісцаў амаль заўсёды Kandinsky улоўлівае трапна. Вось, напрыклад, пару варыянтаў ад «Босха».


Кандзінскі.

Шагал.
А вось стыль Бялыніцкага-Бірулі, на наш погляд, зусім не ўгаданы. Відаць, нейрасетка брала за аснову не ўзорныя працы знакамітага ўраджэнца Магілёўшчыны, а нейкія выпадковыя выявы.

Казімір Малевіч так не расчараваў, хоць і не вельмі аказаўся падобным на сябе, хутчэй патрапіў пад моцны ўплыў Кандзінскага.

Таксама некуды не туды адбыўся зрух у стылістыцы Сая Твомблі, хоць у прынцыпе праца атрымалася прыемная, лаканічная.

Рэмбранд парадаваў.

Ну, і нарэшце, Сальвадор Далі.

Kandinsky 2.1 — гэта расійскі аналаг знакамітай нейрасеткі Midjourney, якую распрацавалі праграмісты «Сбербанка».