Якуб Наркевіч-Ёдка — легендарны беларускі навуковец другой паловы 19-га — пачатку 20-га стагоддзя, чалавек, якога за свае эфектныя эксперыменты і нечаканыя вынаходніцтвы яшчэ пры жыцці празвалі «Утаймавальнік маланак» альбо «Электрычны чалавек», піша «Добры канал».
На youtube-канале «Карані і вытокі» выйшаў новы ролік пра Якуба Наркевіча-Ёдку.
У пачатку ХХ-га стагоддзя сапраўдным сімвалам надыходу новай эпохі — эпохі электрычнасці стаў славуты амерыканскі навуковец сербскага паходжання — Нікола Тэсла. Да гэтага часу яго постаць застаецца таямнічай і загадкавай, і працягвае з’яўляцца сапраўднай скарбніцай сюжэтаў для сенсацыйных журналісцкіх расследаванняў. Але ў другой палове ХІХ-га стагоддзя жыў чалавек, які сваімі дасягненнямі таксама істотна абагнаў сваю эпоху, і гэта быў Сармат-Якуб-Сігізмунд Атонавіч Наркевіч-Ёдка (Якуб Наркевіч-Ёдка).