Юрась Жыгамонт здыме фільм пра Ваўкавыск

vaukavysk_astapovich

Шэраг сустрэч правялі старшыня Таварыства аховы помнікаў Антон Астаповіч і актор Юрась Жыгамонт 31 ліпеня і 1–2 жніўня.

Імпрэзы прайшлі ў Ваўкавыску, пас. Вялікая Бераставіца, што знахозіцца ў цэнтры Бераставіцкага раёну Гродзенскай вобласці, а таксама ў г. Мазыры.

Гледачам Мазыра быў прэзентаваны фільм пра іх горад, а на астатніх сустрэчах быў арганізаваны прагляд фільму “Скідзель”.

Антон Астаповіч апавёў пра становішча справаў у сферы аховы культурна-гістарычнай спадчыны, а таксама зазначыў, што ўсё залежыць не толькі ад дапамогі дзяржаўных органаў, а ў першую чаргу ад ініцыятывы саміх грамадзянаў.

Зорка імпрэзаў Юрась Жыгамонт чытаў вершы Караткевіча, расказваў гісторыі з жыцця і шчыра прызнаваўся, што ён не гісторык. А жыхарам Ваўкавышчыны нават паабяцаў прыехаць увосень і зняць фільм пра гэтыя мясціны.

Імпрэзы прайшлі ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”

На фота: Пасля сустрэчы ў Вакавыску

Больш фота з Вакавыску тут: volkovysk.blogspot.com

Тэгі: , ,