Канцэрты Змітра Вайцюшкевіча прайшлі ў аграгарадках “Добрае” і “Аўсяннікі” Горскага раёну 14 ліпеня.
Летнік “Дружба” Дубровінскага раёну і ДК мястэчка Копысь Шклоўскага раёну прымалі спевака 15 ліпеня.
“Паўсюль кажу, што я не мінскі. Каб быць сапраўдным беларускім артыстам, трэба праехаць дзесяткі кіламетраў уздоўж і ўпоперак Беларусі. Успрымаюць вельмі добра і з зацікаўленасцю. Пра Японію слухаюць зачаравана. У Японіі проста так дрэва не спіляць”.
Самы працавіты беларускі артыст атрымаў вялікае задавальненне ад “мясцовай эліты” – маленькіх і сталых, якія нягледзячы на спякоту прыйшлі і проста не адпускалі Змітра.
Канцэрты ладзіліся ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”