За што палілі ведзьмароў у ВКЛ? Праўда і міфы пра вядзьмарства ў Беларусі. Новы выпуск відэапраекта «Трызуб і Пагоня»

Выйшаў новы выпуск гістарычнага серыяла «Трызуб і Пагоня», прысвечанага самым цікавым старонкам беларускай гісторыі.


1_1.png

Чаму найбольш моцнымі ведзьмарамі ў Беларусі лічылі мужчын? Як вылічыць чараўніка? Хто такія малочныя ведзьмы або кароўніцы? Чаму доўгі час ведзьмаў не каралі сувора? За што маглі спаліць чалавека, абвінавачанага ў чараўніцтве? Пра што пыталіся на «вядзьмарскіх працэсах» у ВКЛ? Што здарыцца, калі будзеш жыць у доме памерлага чараўніка? Калі ў Рэчы Паспалітай спалілі апошнюю ведзьму? Дата ўражвае!

Расказвае тэлевядоўца і спявачка Кацярына Ваданосава.

Папярэднія выпускі «Трызуба і Пагоні» глядзіце па спасылцы.

Калі вам падабаюцца нашыя відэапраекты і аўтарскія артыкулы, вы можаце падтрымаць рэдакцыю «Будзьмы», набыўшы нам кубачак кавы. Гэта дапаможа нам стварыць больш цікавых відэаролікаў і арыгінальных артыкулаў.