Запрашаем у падарожжа «Па азёрным краі»

Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры і Антон Астаповіч запрашаюць у сяброўскае падарожжа па Браслаўшчыне 20 чэрвеня.

Вандроўка пад назвай «Па азёрным краі» пройдзе па маршруце:

Пераброддзе касцёл Сэрца Езуса і Георгіеўская царква кан. ХІХ — пач. ХХ ст.

Іказнь — касцёл Божага цела і Мікольская царква кан. ХІХ — пач. ХХ ст.

Браслаў — касцёл Раства Панны Марыі 20-х гг. ХІХ ст., Успенская царква кан. ХІХ ст., замчышча, забудова гораду

Далёкія — драўляны касцёл Св. Станіслава 20-х гг. ХХ ст. у закапанскім стылі

Пеліканы (Мілюнцы) — касцёл Св. Якуба пач. ХХ ст.

Дрысвяты — Петрапаўлаўскі касцёл 20-х гг. ХХ ст. у закапанскім стылі, Петрапаўлаўская царква кан. ХІХ ст.

Відзы — Святатроіцкі касцёл пач. ХХ ст., стараверская царква 20-х гг. ХХ ст., магіла Тамаша Ваўжэцкага, забудова мястэчка

Відзы Лаўчынскія — сядзібна-паркавы комлекс Ваўжэцкіх кан. ХІХ — пач. ХХ ст.

Кантакты: +375 29 111 73 32

+375 17 262 73 43

Вандроўка ладзіцца ў межах кампаніі «Будзьма беларусамі!».

Тэгі: