Створаны нефармальны анлайн-слоўнік беларускай мовы НІШО

13.06.2023 Адукацыя

НІШО — гэта адкрыты анлайн-слоўнік сучаснага беларускага слэнга, дзе самі носьбіты дадаюць і галасуюць за словы. У перакладзе з заходне-паляшуцкага дыялекта «нішо» значыць «нешта».


353062808_6160186030696395_4307597586720614634_n.jpg

НІШО стваральнікі пачалі на хакатоне ўвосень 2022 года, а пасля павольна рабілі гэту задуму пасля працы і сямейных клопатаў.

«Гэта такі «петс проджэкт» на чацвярых. Асабліва для мяне было выпрабаванне ў канцы мінулага года, калі прыйшлося з’ехаць з Беларусі, таму я прыпыніў свой удзел, — піша ў facebook стваральнік слоўніка Міхаіл Воўчак. — Але зімой гэтага году ўсё ж вырашыў, што мы НІШО мусім зрабіць, а раптам прыйдзецца даспадобы. Нарэшце слоўнік з першасным засевам словаў пайшоў ў свет».

photo_2023-06-13_11-02-33.jpg

Слоўнік тут.

Міхаіл спадзяецца, што праект падтрымаюць і лінгвісты эксперыментатары, так і звычайныя беларусы, якім важна развіццё жывой беларускай гаворкі. «Слэнг можа быць прафесійны, гарадскі, узроставы, рэгіянальны, сельскі, субкультурны, наогул, любы, якому вы лічыце варта быць у беларускай мове. Таксама можна дадаваць ужо знаёмыя словы, якія ў сучасным кантэксце набываюць новыя сэнсы.».

photo_2023-06-13_11-05-34.jpg

Як падтрымаць НІШО:

1. Рэгістравацца. Тэставаць. Дадаваць словы. Галасаваць. Дзяліцца ўражаннямі.

2. Рэпосціць. Стваральнікі маюць за мэту наладзіць гэтым слоўнікам нябачныя сувязі між як мага большай колькасцю беларусаў.