Затрымалі ўдзельнікаў гурта Litesound — Дзмітрыя і Уладзіміра Каракіных

Пра гэта паведамляюць праваабаронцы.


125.jpg

Як паведамляюць праўладныя тэлеграм-каналы, браты «ўдзельнічалі ў незаконных маршах з перакрыццем дарог, заклікалі і агітавалі ў сацыяльных сетках, супрацоўнічалі з экстрэмісцкімі арганізацыямі».

Затрымліваў музыкаў САХР у поўнай экіпіроўцы.

Гурт Litesound — беларускі поп-рок гурт, які быў заснаваны роднымі братамі Дзмітрыем і Уладзімірам Каракінымі ў Мінску ў 2004 годзе. У 2012 годзе гурт прадставіў Беларусь на конкурсе эстраднай песні Еўрабачанне 2012 з кампазіцыяй «We are the Heroes».

У 2020 годзе гурт Litesound пазбавілі канцэртаў за крытыку ўладаў. Гурт адказаў гімнам «Мы героі», беларускамоўнай версіяй песні, з якой яны выступалі на Еўрабачанні ў 2012 годзе.