3 чэрвеня ў Бабруйску на працоўным месцы затрымалі журналіста мясцовай газеты «Коммерческий Курьер» Дзмітрыя Суслава, паведамляюць праваабаронцы.
Учора днём супрацоўнікі РАУС прыйшлі ў рэдакцыю выдання і, не патлумачыўшы прычын, забралі журналіста. Вядома, што Суслава до позняга вечара трымалі ў РАУС пасля чаго яго адправілі ў ІЧУ, як мінімум да панядзелка.