Прайшлі ператрусы і затрыманні сярод полацкіх музейшчыкаў

29 сакавіка сілавікі зрабілі маштабную аблаву ў Нацыянальным Полацкiм гісторыка-культурным музеі-запаведніку. Пра гэта паведамляе выданне «Н*ша Н*в*» са спасылкй на ўласныя крыніцы. Агулам было затрымана 8 чалавек.


photo_2023-03-30_10-22-09.jpg

Па інфармацыі праваабаронцаў, сярод затрыманых былая дырэктарка Полацкага Гістарычнага запаведніка Тамара Джумантаева, наваполацкія фатографы Кірыл Смалякоў і Ігар Супраненка, кандыдат філасофскіх навук, супрацоўнік Музея Кнігадрукавання ў Полацку Ігар Бортнік.