У Гомелі затрыманы праваабаронца «Вясны» Леанід Судаленка

У Гомелі затрыманы праваабаронца, старшыня Гомельскай філіі Праваабарончага цэнтру «Вясна» Леанід Судаленка. Пра гэта паведаміў актывіст Васіль Палякоў. Зараз Судаленка знаходзіцца ў Следчым камітэце.


sudalenka-zheneva-2.jpg
Леанід Судаленка. Фота з сацыяльных сетак

Абставіны і падрабязнасці затрымання высвятляюцца.

Нагадаем, пятага студзеня ў Грамадска-палітычным цэнтры на вул. Палесскай, 52, дзе зназодзіцца ў тым ліку і офіс «Гомельская вясны», прайшоў ператрус, які цягнуўся больш за 9,5 гадзін. Увесь гэты час у офісе знаходзіўся Леанід Судаленка. Пасля вобшуку яго даставілі ва УБАЗ, затым адпусцілі. Таксама вобшук правялі ў яго доме.

Афіцыйна вобшукі праходзілі ў межах крымінальнай справы, якая была ўзбуджана супраць актывіста Уладзіміра Няпомняшчых за нібыта пагрозу пракурору (арт. 366 КК РБ).

Вясна