• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
26.12.2016 | Грамадскі сектар

ЗБС “Бацькаўшчына” абуранае звальненнем В. Герасімава з пасады загадчыка аддзела старадрукаў Прэзідэнцкай бібліятэкі РБ

22 снежня 2016 года намеснік старшыні Вялікай Рады Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” Валеры Герасімаў паведаміў, што кіраўніцтва Прэзідэнцкай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь, якой ён прысвяціў сорак гадоў свайго жыцця – увесь працоўны стаж, – не падоўжыла з ім працоўны кантракт на наступны год.

Між тым сярод дасягненняў Прэзідэнцкай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь няпроста знайсці такое, дзе не быў бы заўважны істотны асабісты ўнёсак Валерыя Герасімава. У свой час ён выступіў ініцыятарам шчыльнага супрацоўніцтва з Расійскай нацыянальнай і Расійскай дзяржаўнай бібліятэкамі, ён з’яўляецца аўтарам канцэпцый стварэння паўнатэкставай базы помнікаў канстытуцыйнага права Беларусі і рэтраспектыўнага бібліяграфічнага паказальніка “Гісторыя дзяржавы і права Беларусі” (VI ст. – 1917 г.), якія знаходзяцца ў стадыі актыўнай распрацоўкі. Яшчэ за савецкім часам, калі працоўная ўстанова, для якой Валеры Герасімаў цяпер стаў непатрэбны, насіла назву “Урадавая бібліятэка БССР імя А.М. Горкага”, ягоная тэарэтычная распрацоўка адзінай сістэмы бібліятэчна-інфармацыйнага забеспячэння мясцовых органаў улады і кіравання стала базай перадавога вопыту для ўсяго Савецкага Саюза. Да ўсяго, Валеры Герасімаў – аўтар некалькіх сотняў навуковых прац і артыкулаў, актыўны ўдзельнік сустрэч з краязнаўцамі, студэнтамі і школьнікамі з мэтай папулярызацыі беларускай кнігі і кнігазнаўства. Ён неаднаразова аказваў дапамогу рэгіянальным бібліятэкам у аднаўленні гістарычных замкавах і палацавых бібліятэк, браў удзел у дзесятках міжнародных канферэнцый і семінараў. Напрыклад, актыўна супрацоўнічаў з арганізатарамі штогадовых канферэнцый “Санкт-Пецярбург і беларуская культура”, што ладзяцца Расійскай нацыянальнай бібліятэкаў у Санкт-Пецярбургу, ініцыяваў у 2016 годзе правядзенне ў самім Доме Урада прарыўной для дзяржапарату каферэнцыі “Магнаты і шляхта ВКЛ – апора беларускай дзяржаўнасці, асветнікі і фундатары нацыянальнай культуры”, а на апошнім VI Міжнародным кангрэсе даследчыкаў Беларусі, які адбыўся ў Каўнасе, ён мадэраваў кнігазнаўчую секцыю ды браў удзел у дыскусіях з польскімі і ўкраінскімі калегамі пра кірылічныя старадрукі ды беларускія гістарычныя бібліятэкі.

Не зважаючы на гэта, такі высокапрафесійны спецыяліст стаў раптоўна непатрэбным. Відавочна, што асноўнай прычынай адмовы ў працягу працоўнага кантракта стала нацыянальная самасвядомасць, актыўная грамадзянская пазіцыя Валерыя Герасімава, якую ён ніколі не хаваў, у тым ліку адстойваючы права на пашырэнне беларускай мовы – тытульнай мовы нашай нацыі, яго любоў да Беларусі, яго жаданне зрабіць для росквіту Радзімы ўсё магчымае.

Так, Валеры Герасімаў –адзін са ставаральнікаў аргкамітэтаў Беларускага народнага фронту “Адраджэнне”, таварыства памяці ахвяр палітычных рэпрэсій “Мартыралог Беларусі” і Нацыянальна-дэмакратычнай партыі Беларусі, адзін з заснавальнікаў і нязменны намеснік Старшыні Рады Міжнароднай грамадскай арганізацыі “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”. Акрамя гэтага, ён шчыры актывіст Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны і актыўны ўдзельнік мерапрыемстваў культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”. І гэта невялікі пералік яго грамадскіх заслугаў. Па незразумелых прычынах для кіраўніцтва Прэзідэнцкай бібліятэкі такая грамадская актыўнасць Валерыя Герасімава стала непрымальнай.

Мы абураныя тым, што працоўныя кантракты працягваюць выкарыстоўвацца як карны механізм і што не зважаючы на ўсе працоўныя заслугі і дасягненні рэдкаму спецыялісту па старадруках такога высокага ўзроўню, якім з’яўляецца Валеры Герасімаў, цяпер няма месца ў буйным навукова-даследчым кнігазнаўчым цэнтры – аддзеле старадрукаў і рэдкіх выданняў, – ініцыятарам стварэння якога спадар Валерый у свой час выступіў і які да апошняга часу ўзначальваў.

 

Управа МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

«Літургія часу». У Лондане выходзіць новая кніга вершаў Алеся Дуброўскага-Сарочанкава

Пра выхад новай кнігі вершаў напісаў Алесь Дуброўскі на сваёй старонцы ў Фэйсбук. «У Лондане выходзіць...

valiancina_shauchenka
Грамадства

У турме Алесь Пушкін збіраецца намаляваць партрэты Маслюка і Тарашкевіча

Жонка мастака распавяла «Народнай Волі» пра апошнія навіны ад мужа. Алесь Пушкін Як вядома, Алесь Пушкін...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Астраномія. Сузор’і». Хутка з’явяцца яшчэ тры маркі з беларускімі назвамі сузор’яў

3 лютага 2023 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне тры паштовыя маркі...

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

Павел Баркоўскі: «Pradmova» можа пашырыць геаграфію, фэст будзе грунтавацца на якасці, а не на палітычнай кан’юнктуры

Каардынатар фэсту, філосаф Павел Баркоўскі ў інтэрв’ю Budzma.org распавядае пра новы конкурс ад «Pradmova», уласна сам сёлетні...

Апошнія навіны

    Грамадства Літаратура
    «Літургія часу». У Лондане выходзіць новая кніга вершаў Алеся Дуброўскага-Сарочанкава
    Грамадства
    У турме Алесь Пушкін збіраецца намаляваць партрэты Маслюка і Тарашкевіча
    Грамадства
    «Астраномія. Сузор’і». Хутка з’явяцца яшчэ тры маркі з беларускімі назвамі сузор’яў
    Грамадства Літаратура
    Павел Баркоўскі: «Pradmova» можа пашырыць геаграфію, фэст будзе грунтавацца на якасці, а не на палітычнай кан’юнктуры
    Грамадства Музыка
    Лявон Вольскі: Прадаць гітару ды ўладкавацца грузчыкам у гіпермаркет – калі дазволяць
    Грамадства «Музыка»
    Здрада дзяржаве. Музыку Яўгену Глушкову прысудзілі 9 год калоніі за фота аэрадрома ў Зябраўцы
    Грамадства Літаратура
    Выдавецтва «Кнігазбор» спыняе дзейнасць
    Грамадства
    Беларуская мова: абраная местачковасць?
    Грамадства
    Кааператывы як рухавік грамадскага жыцця
    Грамадства Мастацтва
    Узровень аб’ектаў. Выстаўку лаўрэатаў V Трыенале дэкаратыўнага мастацтва адкрылі ў Мінску
    Грамадства Замежжа Беларусы свету
    Вільні 700 гадоў. Што гэтае месца азначае для беларусаў?
    Грамадства
    Беларусь спыніла дзеянне пагаднення з Францыяй у галіне культуры, адукацыі, навукі і СМІ
    Грамадства «Музыка»
    Праект «bayski»: «Мэта даволі простая — паказаць, што беларуская мова можа быць моднай і стылёвай»
    Грамадства
    Абрад «Конікі» ў Давыд-Гарадку. Новы фільм праекта «Кола беларускіх абрадаў»
    Грамадства Літаратура
    Зміцер Бартосік: «З’ехаўшы з несвабоднай Беларусі, я развітаўся з сапраўднай свабодай»

Афіша

  • 27.01 — 26.01

    Гісторыя Гальшкі з Астрога: гістарычная лекцыя ў Вільні

  • 27.01 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 27.01 — 05.02Выстава Наталлі Разуменка ў Мінску
  • 27.01 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 27.01 — 26.02Выстава айца Сяргея Сурыновіча «Птушыны вянок» ў Віцебску
  • 27.01 — 27.02Зімовая выстава ў Мінску
  • 27.01 — 26.02«Самародак з Рагачова». Выстава Анатоля Каплана ў Гомелі
  • 27.01 — 28.02Выстава выцінанкі «Зімовыя цуды» ў Маладзечне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Лідар «Океана Ельзи» Святаслаў Вакарчук пракаментаваў прысуд за сваю песню ў Мінску
    • Песні, прысвечаныя паўстанню 1863–1864 гадоў
    • Штодзённасць паўстанцаў’1863. Смерць, зброя, алкаголь і адсутнасць сну
    • Мікалай Пачкаеў: «Беларуская лацінка далёкая ад польскай, а гістарычнай сувязі сучаснага кірылічнага алфавіту з тэкстамі старабеларускай мовы няма»
    • Студзеньскае паўстанне: як пачалося і чаму згасла
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип